Навіны

У Польшчы адменяць «кавідныя палажэнні». Што гэта значыць для беларусаў

У Польшчы адменяць аўтаматычнае падаўжэнне дзеяння візаў і відаў на жыхарства, якое ўвялі яшчэ ў 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19. Змены пачнуць дзейнічаць з 24 жніўня 2023 года. Гэта прадугледжваюць падпісаныя прэзідэнтам Польшчы змены ў «Закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны» і некаторыя іншыя законы.

Польская віза. Ілюстрацыйнае фота: Крыніца: UDF.BY

Што зменіцца для беларусаў у Польшчы

Згодна з палажэннямі, якія прынялі ў сакавіку 2020 года, калі тэрмін дзеяння дакументаў замежніка сканчаўся, то ён аўтаматычна працягваўся, пакуль не быў адменены стан пандэміі. Цяпер жа ўладальнікі пратэрмінаваных візаў альбо картаў побыту павінны будуць легалізавацца на працягу 30 дзён альбо пакінуць Польшчу.

Што канкрэтна адменяць

З 24 жініўня 2023 года ў Польшчы адменяць:

  • Падаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам відаў на жыхарства;
  • падаўжэнне тэрміну дзеяння відаў на жыхарства;
  • падаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выданых падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны;
  • падаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных віз і дазволаў на часовае пражыванне;
  • падаўжэнне тэрміну выезду замежніка з тэрыторыі Польшчы.

Што за аўтаматычны працяг візаў і пры чым тут COVID?

Візы і карты побыту пачалі аўтаматычна працягваць праз эпідэмію каранавіруса ў сакавіку 2020 года. Замежнікі, якія ў час закрытых межаў вымушаныя былі застацца ў Польшчы, дзякуючы яму не рабіліся парушальнікамі. Усе візы і дазволы на жыхарства аўтаматычна працягвалі свой тэрмін дзеяння, пакуль гэтае рашэнне не будзе адменена. Аднак уладальнікі такіх пратэрмінаваных візаў мусілі заставацца на тэрыторыі Польшчы і не маглі перасоўвацца па тэрыторыі іншых дзяржаваў Шэнгенскай зоны.

Чытайце таксама: Квіток у адзін канец? Якія магчымасці і абмежаванні дае гуманітарная віза ў Польшчу

Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024