Друк 3D-мадэляў костак чэрапа чалавека наладзілі ў Гродзенскім медычным універсітэце. Мадэлі выкананы паводле ўласнага дызайну, паведаміла БелТА са спасылкай на загадчыцу кафедры нармальнай анатоміі Фаціму Гаджыеву.

У Гродзенскім медзе друкуюць 3D-мадэлі костак: выходзіць у 15 разоў танней
Гродзенскі медычны ўніверсітэт. Ілюстрацыйнае фота.

“Сумесна з нашым аддзелам адукацыйных інфармацыйных тэхналогій і навукова-медыцынскай інфармацыі мы наладзілі друк 3D-мадэляў костак для навучання студэнтаў нашага універсітэта. Раней мы ўжо друкавалі косткі канечнасцяў, у прыватнасці вялікабярцовай, малабярцовай”, – сказала Гаджыева. У распрацоўцы друк мадэляў галаўнога мозгу ў зрэзах.

Супрацоўнікі ўніверсітэта падабралі склад пластыку, адлічбавалі мадэлі натуральных костак і на аснове іх стварылі гатовы 3D-выраб. 

Колькі каштуе 3D-мадэль косткі чэрапа

Паводле словаў Гаджыевай, на рынку сярэдняя цана за мадэль косткі чэрапа 100-200 рублёў. На распрацоўку ўніверсітэта выдаткоўваюць ў 10-15 разоў меней – 10-13 рублёў. 

Распрацоўку плануюць распаўсюдзіць на ўсе медычныя ўніверсітэты Беларусі.

Чытайце таксама: Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці