Прыкладныя меню ў школе плануюць на два тыдні. У наступныя два тыдні яно паўтараецца, але ўжо без пазіцый, якія дзеці назвалі нясмачнымі. Іх замяняюць на новыя варыянты. Так цяпер выглядае харчаванне ў сярэдняй школе № 37 Горадні.
Эксперымент над арганізацыяй харчавання беларускіх школьнікаў доўжыцца два з паловай тыдня. З Гродна ў ім удзельнічае сярэдняя школа № 37. Паводле звестак анкетавання, 90% апытаных адзначылі, што новае харчаванне ім падабаецца, паведамляе «Гродна Плюс». Да пачатку эксперыменту ежай у школе былі задаволеныя ўсяго 30%. Пры гэтым сітуацыю са школьным харчаваннем спрабуюць палепшыць ужо не першы раз.
Чытайце таксама: Школьное питание: что говорят дети и что изменит эксперимент?
У меню сталовай з’явіўся фастфуд, складзены з улікам дзіцячай дыеты. Ежу гатуюць з натуральных інгрэдыентаў без шкодных дадаткаў. Першакласнікі ацанілі хот-догі і бургеры, старшакласнікі - супы, дзецям спадабаліся тварожныя блінцы.
Абедзеннае меню значна пашырылася. Зараз у ім розныя віды супаў і другіх страў, салаты, закускі і напоі. Дзеці хваляць боршч, капусту, расольнік, дранікі, запечаную курыцу, пюрэ з біфштэксам. У буфеце з’явіліся шніцаль, бульбяныя аладкі, дранікі, рыба, смажаная ў цесце.
З таго, што было раней, прыбралі малочныя супы, аўсяную кашу замянілі на іншыя крупы. Што дзецям падабаецца, а што не, вызначаюць паводле ацэнак на дошцы і ямркуюць з адходаў - недаедзеных страў.
Раней абяцалі, што ў сталовых з’явяцца гародніна, а выпечку ўласнай вытворчасці будуць рабіць з паменшанай колькасцю цукру. У буфетах больш не будзе шакаладу і зефіру, але з’явяцца кукурузныя палачкі, цукеркі з ягад і садавіны, больш ёгуртаў, тваражкоў, малочных кактэйляў і сокаў. Прадукцыя для буфетаў будзе з пазнакай"для дзіцячага (школьнага) харчавання". Напрыклад, печыва-саломка з паніжаным утрыманнем цукру і павялічанай колькасцю кальцыя і вітамінаў. Рэцэптуру распрацоўвалі сумесна з Акадэміяй навук.
Меню падбіралі так, каб цана на харчаванне не паднялася. Як і раней, бацькам дзяцей 6−10 гадоў іх абед абыйдзецца ў 2,2 рублі, дзяцей 11−18 гадоў - у 2,54 рублі. Раней адзначалі, што бацькі не будуць аплачваць дні, калі дзеці адсутнічалі на занятках. Трэба напярэдадні папярэдзіць настаўніка, што дзіця не будзе ў школе. Плаціць трэба штомесяц не пазней за 25-ы лік месяца.
Час для харчавання змянілі так, каб дзеці паспелі прагаладацца пасля дома. Прамежак паміж пачаткам працы школы або пачаткам заняткаў і першым прыёмам ежы павялічыўся. Раней дзеці елі ў 8:45, цяпер яны прыходзяць у сталовую ў 10:35.
Калі меню адпрацуюць, у школе зноў арганізуюць дэгустацыйны стол для бацькоў, каб яны бачылі, як харчуюцца іх дзеці, распавёў начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Сяманчык. У будучыні аддзел адукацыі таксама будзе праводзіць анкетаванне школьнікаў, каб зразумець, што яны хочуць бачыць у меню.
Пілотны праект будзе доўжыцца да 31 траўня. Па выніках будуць вырашаць, ці з’явіцца такое новае меню ў астатніх школах.
У Гродзенскай вобласці ў эксперыменце ўдзельнічаюць таксама школа № 1 у Шчучыне і вярэйкаўская сярэдняя школа. Пакуль на новую сістэму харчавання перавялі па некалькі школ з кожнага рэгіёна краіны.
Чытайце таксама:
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…