Такая спецыялізацыя прадпрыемства вядомая з адказу за подпісам дырэктара прадпрыемства на зварот юрыста Ігара Случака, які той апублікаваў у сваім Facebook. Скіраванасць вырабніка на Расію замінае размясціць беларускую мову на этыкетках нават той прадукцыі, што трапляе да беларусаў.
«90% выпрацоўваемай прадукцыі ідзе на экспарт у Расійскую Федэрацыю, таму нанясенні інфармацыі на беларускай мове нашаму прадпрыемству не мэтазгодна», — патлумачылі ў лісце за подпісам дырэктара філіяла Андрэя Жыдко.
У склад «Малочнага міру» Дзятлаўскі сыраробны завод уключылі ў 2019 г. На 1 студзеня 2023 г. паводле інфармацыі з афіцыйнага сайту, на ўнутраны спажывецкі рынак філіял прапаноўваў 85 найменняў прадукцыі. Гэта 70 відаў вагавых сыроў, 10 — фасаваных, тварог, масла, альбумін. Беларусам філіял прапануе пармезан, чэдэр, цільзітэр, сулугуні, рыкота, сыры са смакам грэцкага арэху, ванілі, з прыправамі і пажытнікам, плаўленыя сыры. На экспарт філіял вырабляе 23 пазіцыі.
У філіяла «могуць узнікнуць складанасці пры перакладзе», бо «ўсе тэхнічныя ўмовы і тэхналагічная дакументацыя на рускай мове», уладкладніў дырэктар у адказе. Як бы філіял паступаў, калі б прадукцыю пачалі купляць іншыя краіны, з адказу не зразумела.
Сутнасць звароту Ігара Случака, мяркуючы па апублікаваным адказе, была ў тым, каб Дзятлаўскі філіял размяшчаў на сваіх этыкетках інфармацыю аб прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах — беларускай і рускай, а не толькі на рускай. Такі падыход неабходны, каб пазбегнуць моўнай дыскрымінацыі людзей, для якіх беларуская мова з’яўляецца роднай, і выканаць Закон аб мовах, тлумачыў раней Ігар Случак.
У Дзятлаўскім філіяле ж лічаць, што размяшчэнне беларускай мовы на этыкетцы «нерацыянальнае». Маўляў, на этыкетках і спажывецкай упакоўцы змяшчаны вялікі аб’ём інфармацыі паводле патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу. Таму філіялу прыйшлося б павялічваць этыкетку, што «немагчыма пры дробнай фасоўцы» або змяншаць шрыфт, што можа парушыць рэгламенты.
«Дзятлаўскі філіял ААТ „Малочны Мір“ не парушае Артыкул 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якой у РБ дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская», — лічыць дырэктар філіяла.
Але роўны статус моваў, замацаваны ў Канстытуцыі, значыць і тое, што грамадзяне Беларусі мусяць мець магчымасць прачытаць склад прадуктаў і іншую абавязковую інфармацыю на той мове з дзвюх дзяржаўных, на якой бы хацелі.
Калі вы хочаце бачыць вакол сябе больш беларускай мовы, у тым ліку на прадуктах штодзённага спажывання, варта звяртацца да іх вырабнікоў. Каб на зварот былі абавязаны адказаць па сутнасці, ён мусіць быць менавіта пісьмовым, а не вусным. Узоры такіх зваротаў можна знасці, напрыклад, у Telegram-боце t.me/sluchakbot.
Чытайце таксама:
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…