Навіны

У Гродне адкрылі новую бургерную: у меню таксама донэры і сняданкі

Бургерную «Самы фарш» адкрылі ў Гродне на праспекце Янкі Купалы, 67. Раней на гэтым месцы была шаўрмічная. Уладальнікі пазіцыянуюць установу як «вулічную ежу з турэцкім акцэнтам».

Бургер у кафэ «Самы фарш». Крыніца: Старонка samyjfarsh ў Instagram

Новую ўстанову адкрылі 26 снежня 2022 года. У меню — чатыры віды бургераў. «Біф-бургер» змяшчае ў сабе катлету з ялавічыны, салёны агурок, салат, памідор, сыр чэдар, соус грыль бургер і вяршковы соус. У «Дабл біф-бургер» дадалі яшчэ адну катлету. «Бібер бургер» — катлета з ялавічыны, вяршковы соус, салат, памідор, фірмовы таматны соус, смажаны сыр сулугуні і балгарскі перац. Таксама ў меню ёсць «Чызбургер».

Цана бургераў: ад 7.80 да 10.90 рублёў.

Не толькі бургеры, але і донэры са сняданкамі

Акрамя бургераў у «Самы фарш» можна пакаштаваць чатыры віды донераў: «Донер ад шэфа з курыцай», «Донэр з булбай фры», «Донэр востры», «Донэр мясны». Таксама ў «Самы фарш» прапануюць" сняданкі: яечня-баўтушка з лавашом, сасіскамі і джэмам, а таксама яечня цалкамі (глазуння) з лавашом, беконам і джэмам. Цана за сняданак — 8.90 рублёў.

Таксама ў меню ёсць бульба фры і бульбяныя долькі за 4 рублі.

Блогеры хваляць, але задаволены цэнамі не ўсе

«Бургерныя булкі пякуцца для іх [для ўстановы — Hrodna.life] пад замову, катлеты і соусы таксама робяць самі, а ў донэрах замест звыклай нам (і надакучыўшай) капусты — хрумсткі салатны мікс і фірмовыя фішкі», — напісала на сваё старонцы ў Instagram блогерка Алена Лукашык.

«Я брала хіт — біфбургер і гэта было вельмі смачна! Булка выдатна сціскаецца, дзякуючы чаму, нягледзячы на памер, яго зручна есці, шмат соуса, хрумсткая зеляніна — кайф».

Паводле яе словаў, акрамя Coca-cola і гарбаты, ва ўстанове ёсць немалы выбар вінаў і іншага алкаголю.

«Адкрыта непрыстойная цана на бургеры з такой маленькай грамоўкай. Магчыма, гэта цана і абумоўлена… калі іх гатуе Джон Траволта і Элтан Джон на пару, але гэта наўрадці», — напісаў ў каментарах пад пастом у Instagram карыстальнік з нікам decorkirpich.grodno.

Вага бургераў у «Самы фарш» — ад 307 да 480 грам. Для параўнання, у Burger King вага бургера «Біг Кінг» — 203 грамы, а цана — 8,30 рублёў. Вага «Вопера» — 264 грамы, а цана — 9.10 рублёў.

Карыстальнік пад нікам kuhta_konstantin напісаў у каментарах: «Бургеры проста 🔥, як і донэр! Вельмі смачна, дзякуй».

Кафэ «Самы фарш»
Час працы: штодзённа з 10:00 да 23:00
Адрас: пр-т Янкі Купалы, 67

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024