Каты ў перапоўненым САГ. Крыніца: Instagram animalsgrodno
Гродзенская «Спецыялізаваная аўтамабільная гаспадарка» (САГ) перапоўненая бадзяжнымі катамі. Валанцёры шукаюць ім гаспадароў, бо іх магчымасці «на грані». Пра гэта яны паведамілі ў Instagram.
«САГ перапоўнены! Столькі жывёлаў не было яшчэ ніколі - валанцёры на грані сваіх магчымасцяў! І размова не толькі пра фізічныя, але і маральныя! Няпроста, дакладна вельмі складана ўсведамляць той факт, што кожны дзень можа быць апошнім! Кацейкі маюць вялікую патрэбу ў доме альбо ператрымцы», — напісалі валанцёры.
У Гродне адловам і знішчэннем бадзяжных жывёлаў займаецца САГ. Паводле закону, жывёлаў могуць утрымліваць не больш за пяць дзён. За гэты час жывёла можа знайсці старога альбо новага гаспадара.
Штогод у горадзе знішчаюць каля 5000 бадзяжных катоў і сабак. Пра гэта ў 2021 годзе казалі зооваланцёры.
Калі на вуліцы заўважаць бадзяжную жывёлу, людзі павінны патэлефанаваць ратавальнікам і паведаміць пра гэта. Пасля чаго прыедзе патруль і забярэ жывёлу. Катам і сабакам даюць месца ў дзяржаўных прытулках альбо ў валанцёраў. Да таго моманту, як знойдзецца новы гаспадар, жывёлу гадуюць і лекуюць.
Штогод 0,5% падаткаў жыхароў Польшы (каля $ 20 млн) сыходзіць на ўтрыманне, харчаванне і лекаванне бадзяжных жывёлаў.
У Літве таксама адлаўліваюць бадзяжных жывёлаў. У адрозненні ад Польшчы, там іх могуць усыпіць. Але ў 2019 годзе колькасць бадзяжных жывёлаў у Вільні зменшылася. Таму мясцовыя ўлады вырашылі ўтрымліваць жывёлаў неабмежаваны час за сродкі гарадскога бюджэта.
У Грузіі бадзяжных сабакаў адлоўліваюць, але не знішчаюць. Жывёлу стэрэлізуюць і чыпуюць. Таму на вуліцах грузінскіх гародоў можна сустрэць шмат сабакаў са спецыяльнай біркай на правым вуху. Улік і адлоў бадзяжных катоў у Грузіі не вядуць.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…