Былы ўладальнік крамы настольных гульняў «Кубік» і распрацоўшчык настольных гульняў Антон Янкоўскі паведаміў, што затрыманы за рэгістрацыю ў чат-боце «План Перамога» і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў «ВКонтакте». Відэа з ім выклаў Telegram-канал «Пульс Гродно».
Антон падкрэсліў, што не здзейсніў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў пасля рэгістрацыі ў «Плане Перамога».
Сілавікі паведамілі, што яму пагражае адказнасць па арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Таксама яго чакае адміністрацыйнае спагнанне паводле арт.19.11 КаАП. Звычайна па гэтым артыкуле прысуджаюць суткі адміністрацыйнага арышту.
Паводле інфармацыі Hrodna.life, мужчыну затрымалі на вуліцы 24 студзеня каля 12−13 гадзін дня. У яго — жонка і малалетняе дзіця.
Чытайце таксама:
- Выходзіць новая версія бэстсэлера сярод беларускіх настолак — «Паўстанцы». Размова са стваральнікамі
- «Пакуль ішоў да банка — курс вырас, і грошай не хапіла». Як гродзенскі бізнес выжывае ў час вайны і санкцый
UPD 11 красавіка. Антон Янкоўскі - падазраваны па крымінальнай справе. Яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт.19.10 і ч.2 арт. 19. 11 КаАП. 30 студзеня яго прызналі падазраваным паводле ч. 3 арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім». Пра гэта стала вядома з дакументаў, якія выклала Вольга Бондарава.