Навіны

Амаль 500 лекараў не хапае ў бальніцах і паліклініках Гродзенскай вобласці

Станам на 24 студзеня ў Гродзенскай вобласці патрэбна 465 лекараў-спецыялістаў. З іх 101 спецыяліст патрэбен у самім Гродне. Ім прапануюць месца ў шпіталях і паліклініках ад 0,12 да 1 стаўкі. Заробак — ад 66,5 да 1600 рублёў.

Больніца хуткай дапамогі ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: bsmpgrodno.by

Самая высокая прапанова па заробку для лекара-спецыяліста ў Гродне — у 23-м санітарна-эпідэміялагічным цэнтры Узброеных сілаў Беларусі. Там прапануюць ад 1500 да 1700 рублёў (гэта сума да падаткаабкладання, то бок ад яе трэба яшчэ адняць 13%) за поўную стаўку. Наступная па грашах прапанова — вакансія лекара-спецыяліста ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы: ад 1400 да 1490 рублёў за стаўку.

За адзін толькі дзен 24 студзеня 2023 года на сайце Службы занятасці насельніцтва апублікавалі 18 вакансій лекараў-спецыялістаў па Гродзенскай вобласці. Агулам па Беларусі не хапае 4,6 тыс. лекараў-спецыялістаў. Адна з прычын кадравага дэфіцыту — працоўная міграцыя, лічыць zerkalo.io.

Лукашэнка абяцаў даць па 2000 рублёў і «паставіць кропкі над і»

У лістападзе 2021 года Аляксандр Лукашэнка казаў, што лекарам нельга плаціць заробак менш за 2000 рублёў. «Узровень гэтых заробкаў для лекараў трэба захаваць. Лекары пойдуць у нас у бюджэтнай сферы як лакаматыў па заробках, будзем і настаўнікаў падцягваць. Не можа быць краіны без лекара альбо настаўніка».

Тады ж Лукашэнка прапаноўваў, каб маладыя спецыялісты пасля сканчэння ўніверсітэта адпрацоўвалі 10 гадоў.

«Прыйшоў ва ўніверсітэт вучыцца — прыйшоў, скончыў. Мы цябе падрыхтавалі - напрыклад, адпрацуй 10 гадоў. Потым хочаш кудысьці з’ехаць — аплаці нам кошт таго, што мы цябе навучылі, і едзь. Альбо няхай тыя заплацяць, куды ты паедзеш. Тады з’ехаў і з’ехаў - прыйшлі маладыя, новыя. Нам трэба паставіць усе кропкі над і», — сказаў тады Лукашэнка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025