У 2023 годзе плануюць выставіць на аўкцыёны 45 аб’ектаў нерухомасці. Гэта асобныя будынкі і ізаляваныя памяшканні, якія не выкарыстоўваюць і не плануюць выкарыстоўваць.
У спісе на продаж у тым ліку:
- ізаляваныя памяшканні па вуліцы Савецкай, у якіх раней размяшчалася адміністрацыя Ленінскага раёна;
- будынка па вуліцы Васілька, 5;
- будынак на Шчорса, 9;
- закінуты дом па вуліцы Будзёнага, 52 (перад польскім консульствам);
- казарма па вуліцы Белуша, 3;
- будынкі на тэрыторыі былога вайсковага гарадка № 15 на Фолюшы;
- будынкі водазабору ва ўрочышчы Пышкі і Пагаранах.
Больш поўную інфармацыю аб аб’ектах будуць размяшчаць на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама: «Гарадская гаспадарка» — «Маёмасць. Нерухомасць» — «Аб’екты нерухомасці» (раздзел існуе і запоўнены толькі на рускамоўнай версіі сайта) і на сайце адзінай інфармацыйнай базы невыкарыстоўваемай маёмасці.
У 2022 годзе ўдалося прадаць на аўкцыёнах 20 такіх аб’ектаў нерухомасці, расказалі ў гарвыканкаме. Пакупнікамі былі фізічныя асобы і малы бізнес. Гэта былі аб’екты, якія не выкарыстоўваліся, неэфектыўна выкарыстоўваліся і не планаваліся да выкарыстання, у тым ліку з зацверджанымі бізнес-планамі. Яны належалі дзяржаўным арганізацыям, камунальным унітарным прадпрыемствам і ўстановам.
Чытайце таксама: