Гродзенца затрымалі за размовы з расіянамі ў чат-рулетцы. Пра затрыманне стала вядома пасля публікацыі ў праўладным Telegram-канале «Пульс Гродно».
Мужчына сказаў, што знаходзіў у чат-рулетцы «патрыётаў Расіі» і ўступаў з ім у сварку. На думку сілавікоў, гэтым ён падтрымлівае «неанацыстаў Украіны» і «распальвае нацыянальную варожасць паміж беларусамі, расіянамі і ўкраінцамі». «Канапавы „герой“ абражаў і заклікаў да гвалту ў чат-рулетцы, эфіры з якой запісваў і публікаваў, выхваляючыся сваёй беспакаранасцю», — напісалі сілавікі.
Інфармацыю пра мужчыну і яго YouTube-канал ім даслалі падпісчыкі ў бот, паведамілі адміністратары. Верагодна, у дачыненні да мужчыны ўзбудзяць крымінальную справу па арт. 130 КК.
Чат-рулетка — сайт, які дазваляе ананімна мець зносіны з дапамогай відэа і тэксту. Наведвальнік сайта патрапіць на выпадкова абранага карыстальніка і пачынае з ім анлайн-чат. У любы момант суразмоўцу можна змяніць.
Раней у Гродне затрымлівалі за абразлівыя каментары ў адрас Уладзіміра Пуціна і Рамзана Кадырава і заклік ўжываць гвалт да расійскіх вайскоўцаў.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…