Супрацоўнік ДАІ ў Гродне за працай. Фота: "Гродзенская праўда"
Кожнае другое дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пешаходаў у 2022 годзе ў Гродзенскай вобласці (45 з 87) адбылося на пешаходным пераходзе. А ў 12 з 13 ДТЗ з удзелам таксі ў Гродне і Гродзенскім раёне ў 2022 годзе прызналі вінаватымі менавіта таксістаў.
З 13 загінулых у ДТЗ з удзелам пешаходаў трое (27%) пераходзілі дарогу, з 79 параненых пешаходаў - 47 (59,5%), удакладнілі ў абласной ДАІ. Адзначана, што ў практыцы разгляду спраў няма ніводнага выпадку, дзе ў ДТЗ на пешаходным пераходзе вінаватым бы прызналі пешахода.
У здарэннях з удзелам таксі ў Гродне і раёне атрымалі траўмы розных ступеняў цяжкасці 14 чалавек.
А з пачатку 2023 года ў Гродзенскай вобласці выявілі ўжо больш за 150 парушэнняў, здзейсненых таксістамі.
Сярод парушэнняў, заўважаных у таксістаў, асноўнымі назвалі адсутнасць рамяня бяспекі, невыкананне дыстанцыі, бакавога інтэрвалу, перавышэнне хуткасці. Кіроўцы часта парушаюць новае правіла, якое з’явілася з 27 кастрычніка 2022 года ў абноўленых ПДР — калі таксіст знаходзіцца ў машыне без пасажыра, ён павінны прышпільвацца. Не прышпільвацца, паводле правіл дарожнага руху, ён можа ў населеным пункце толькі ў час перавозкі пасажыра.
Чытайце таксама:
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…