У 2023 годзе Ленінскаму і Кастрычніцкаму раёнам Гродна спаўняецца 45 гадоў. У гонар даты адміністрацыя Кастрычніцкага раёна вырашыла зладзіць конкурс на слоган для яго. Некаторыя варыянты нагадваюць тосты.
Паводле першапачатковых умоў конкурсу, слоган павінны «ўтрымліваць інфармацыю аб адметных рысах і перавагах Кастрычніцкага раёна Гродна, быць кароткім і ёмістым».
Журы атрымала больш за 200 прапаноў і выбрала сярод іх на свой густ 10 найлепшых:
- У будучыню — надзейнай дарогай!
- Октябрьский в лидерах район. Мечтой народной окрылен!
- 45 — не так уж мало, для того, кто сделал много!
- Кастрычніцкі раён Гродна — сэрцу родны!
- Вдохновение, энтузиазм, успех. Октябрьский район для всех!
- Счастливая история начинается здесь!
- Октябрьский район — вместе творим историю успеха!
- 45 лет — уверенное движение вперед!
- Шануем мінулае, ствараем сучаснасць, крочым у будучыню!
- 45 — путь, пройденный вместе!
На час публікацыі ў галасаванцы паўдзельнічала 517 чалавек. У тройцы лідараў - слоганы № 10, № 9 і № 3. За апошнюю пазіцыю спрачаюцца № 2 і № 8.
Галасаванне за найлепшую прапанову працягнецца да 22 студзеня. Як будуць ужываць слоган, пакуль невядома.
Да юбілея раёнаў таксама збіраюцца стварыць відэаролік «Кастрычніцкаму раёну Гродна 45 гадоў» і фільм для Ленінскага раёна. На кожны з іх пойдзе па 9000 рублёў з гарадскога бюджэту. Тэрмін пастаўкі быў да 30 снежня 2022 года. Гродзенскі гарвыканкам таксама замовіў прэзентацыйны фільм пра Гродна. На яго плануюць выдаткаваць такую ж суму.