Новости

У Гродне судзяць журналіста і лідара Саюза палякаў Анджэя Пачобута: суд зрабілі закрытым

У Гродзенскім абласным судзе 16 студзеня пачалі судзіць палітвязня, журналіста і аднаго з лідараў Саюза палякаў Анджэя Пачобута. Анджэя абвінавачваюць па арт. 361 КК — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт.130 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы. Суд зрабілі закрытым.

Суд над Пачобутам пачалі ў 10.30. На працэс спачатку пусцілі толькі найбліжэйшых сваякоў і некалькіх актывістаў, іншыя чакалі ў калідоры. Пазней працэс зрабілі закрытым і ўсіх выставілі ў калідор, паведамляе «Свабода».

На слуханне прыехаў Марцін Вайцяхоўскі, намеснік амбасадара Польшчы ў Беларусі. На думку праўладных каналаў, такія візіты «даказваюць супрацоўніцтва грамадзяніна Беларусі з польскім бокам».

Мяркуючы па фота, на суд прыйшлі актывісты Саюза палякаў і блізкія Пачобута. На працэсе прысутнічалі дзяржаўныя СМІ - АНТ, БелТА, Беларусь 4, Гродна Плюс. Яны пераследавалі Вайцяхоўскага і яго жонку, супрацоўніцу польскага інфармагенцтва РАР Юстыну Прус-Вайцяхоўскую.

Перад судом па справе Анджэя Пачобута. Фота: БелТА

Далучылі да справы тэкст 2006 года

Анджэй Пачобут — журналіст і адзін з лідараў непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі. Працаваў у недзяржаўных беларускіх медыя, супрацоўнічаў з замежнымі выданнямі. Вывучае гісторыю Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

Распальваннем нянавісці па нацыянальнай прыкмеце палічылі тое, што Анджэй Пачобут казаў пра наступ савецкай арміі 17 верасня 1939 года як пра агрэсію ў дачыненні да Польшчы.

Сярод прычын, па якіх абвінавачваюць журналіста, называюць таксама ягоныя выказванні ў абарону польскай адукацыі ў Беларусі. Ва ўзбуджанай крымінальнай справе фігуруе таксама адзін з яго артыкулаў у «Gazecie Wyborczej», дзе ён паведамляў пра жорсткае падаўленне міліцыяй паслявыбарчых пратэстаў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Распальванне нянавісці ўбачылі і ў выказваннях і інтэрв'ю Пачобута, якія ён даваў іншым польскім СМІ. Да справы далучылі ягоны артыкул у «Magazynie Polskim», які ён напісаў яшчэ ў 2006 годзе і прысвяціў «Олеху» (Анатолю Радзівоніку), аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

Ён у зняволенні з 25 сакавіка 2021 года. Суд над ім некалькі разоў пераносілі.

Анджэй Пачобут у судзе. Фота: БелТА

Таблеткі не прынялі

Вядома, што на мінулым тыдні ў Анджэя была высокая тэмпература. Яму далі ібупрафен, але ляжаць днём у камэры не дазволілі. Таблеткі ад блізкіх для палітвязня не прынялі. Інфармацыі аб стане ў жонкі пакуль няма.

Сядзеў у «расстрэльным калідоры»

Да пераводу ў СІЗА Гродна палітвязень знаходзіўся ў мінскім СІЗА на Валадарскага. З 14 красавіка па 17 траўня 2021 года ён знаходзіўся ў ізалятары, дзе праводзяць апошнія дні асуджаныя да смяротнага пакарання.

Яго прызналі «Журналістам года-2021» па версіі польскай журналісцкай узнагароды Grand Press. Польскі фонд Grand Press узнагародзіў журналіста і палітвязня Андрэя Пачобута медалём «За свабоду слова». Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут сталі пераможцамі залатых Соваў Палоніі.

Васкрасенскі тройчы прапаноўваў Пачобуту папрасіць аб памілаванні - палітвязень кожны раз адмаўляўся. Яго ўнеслі ў пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

МЗС Польшчы паведамляў, што прадпрымае дзеянні аб вызваленні Пачобута, аб якіх нельга публічна гаварыць.

Анджэй Пачобут у судзе. Фота: БелТА

«Справа палякаў»

Па «справе палякаў» першапачаткова затрымалі пяць чалавек. Супраць іх распачалі крымінальную справу па ч. 3. арт. 130 КК. Старшыню Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі пасля года ўтрымання ў СІЗА — яна пад хатнім арыштам.

Трох іншых фігурантак «польскай справы» вывезлі ў Польшчу ў канцы траўня 2021 года. Гэта Ганна Панішава і прадстаўніцы грамадскіх польскіх школ у Лідзе і Ваўкавыску Ірына Бярнацкая і Марына Цішкоўская. Перад гэтым ім далі падпісаць дакументы аб змене меры стрымання.

Іх пакуль не судзілі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024