Фотаклуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Крыніца: Instagram старонка клуба
У Гродне адкрылі клуб аналагавай фатаграфіі KAMORA. Там можна даведацца пра аналагавую фотаздымку, праявіць стужкі ці надрукаваць фота. Пра гэта 8 студзеня паведамілі ў Instagram праекта. Telegram-канал «Туси в Гродно» даведаўся падрабязнасці пра дзейнасць і планы новага гродзенскага фотаклуба.
Памяшканне, дзе размясціліся аматары аналагавага фота, знаходзіцца недалёка ад Каложскага парку, на вуліцы Зярнова. Раней там была хімчыстка «Чайка». У клубе зараз дзевяць чалавек. Далучыцца да суполкі можа кожны ахвотны.
«Калі хтосьці хоча патрапіць у KAMORу, трэба напісаць у наш Instagram, — пішуць клубаўцы. — Можам падысці, паказаць, што ў нас ёсць, распавесці пра абсталяванне і паказаць, як гэтым карыстацца. Можам дамовіцца на бясплатны майстар-клас ці [дапамагчы] праявіць стужку», — расказалі Telegram-каналу «Туси в Гродно» у клубе KAMORA.
Ідэя стварыць клуб аналагавай фатаграфіі з’явілася летась. «Мы вырашылі стварыць такі гурток, каб кожны мог дзяліцца сваімі ведамі. Каб кожны мог прыносіць сваё абсталяванне, у каго што ёсць, і спрабаваць рабіць [фота] на такім аматарскім узроўні», — распавялі ў KAMORы.
Памяшканне каманда шукала ад лютага 2022 года.
На думку ўдзельнікаў клуба, у Гродне «увогуле нічога няма» для заняткаў фатаграфіяй. На думку сябраў новага клуба, сучасная фатаграфія патрабуе развіцця і новых ідэй. Каб здымкі былі не проста «прыгожыя», але і неслі мастацкую каштоўнасць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…