Пад амністыю, прымеркаваную да Дня народнага адзінства, ў Гродне патрапілі 17 чалавек. Яны атрымалі станоўчую характэрыстыку. Сярод іх непаўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, людзі з інваліднасцю I — II групаў, пенсіянеры. Яны здзейснілі злачынствы, якія не прадстаўляюць вялікай небяспекі для грамадства альбо менш цяжкія, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
«У пракуратуры горада будуць разглядацца матэрыялы ў дачыненні да 17 асоб, якія асуджаныя да пакаранняў не звязаных з пазбаўленнем волі. Па выніках разгляду некаторыя з дадзеных асоб будуць цалкам вызваленыя ад пакарання са здыманнем судзімасці», — сказаў пракурор Гродна Уладзімір Клішын.
Хто не патрапіў пад амністыю
Пад амністыю не патрапілія тыя, хто здзейсніў забойства, займаўся абаротам наркотыкаў і псіхатропаў, згвалтаванням, цяжкімі злачынствамі, а таксама тэрарыстычнай альбо экстрэмісцкай дзейнасцю.
Таксама амністыю не прыменяць да тых, хто ў перыяд з 2019 па 2022 год ужо патрапляў пад яе і зноў здзейсніў злачынства ў перыяд не знятай ці не пагашанай судзімасці.
Для амністыі трэба было напісаць ліст Лукашэнку
Агулам у Беларусі пад амністыю патрапяць каля 4,5 тыс. чалавек. Адпаведны указ ў снежні 2022 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка. У верасні 2022 года генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Швед казаў, што пад амністыю прысвечанаму так званаму Дню народнага адзінства могуць патрапіць 8 тыс. чалавек. Адной з умовай амністыі было напісанне прашэння на імя Лукашэнкі.