Яны лічаць, што для вызвалення іх родных робяць недастаткова. Каб прыцягнуць увагу да праблемы, пад якім падпісаліся 29 чалавек. Пра гэта яны паведамілі ў сваім Telegram-канале «Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў».
У ініцыятыўную групу аб’яднання ўваходзяць Таццяна Хоміч — сястра Марыі Калеснікавай, Аляксандр Лойка — муж Ірыны Слаўнікавай, а таксама Святлана Мацкевіч — жонка Уладзіміра Мацкевіча.
«Мы са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што для вызвалення нашых родных сёння робіцца недастаткова. Падзеі апошніх гадоў у Беларусі часта параўноўваюць з вайной і акупацыяй. Але нават падчас вайны ў палонных ёсць магчымасць павярнуцца дадому», — напісалі ў Telegram-канале аб’яднання.
Хто падпісаўся пад зваротам
Асноўная мэта аб’яднання — вызваленне ўсіх палітзняволеных і поўнае спыненне рэпрэсій у Беларусі. Яны лічаць, што гэтая задача «не можа ставіцца пад сумнёвы ні пры якіх абставінах».
Пад зваротам падпісаліся 29 чалавек. Сярод іх ініцыятыўная група аб’яднання, гродзенка Вольга Івашына — жонка зняволенага журналіста Дзяніса Івашына, Ігар Ільяш — муж зняволенай журналісткі Кацярыны Бахвалавай, а таксама былыя палітвязні Дар’я Чульцова, Іна Шырокая, Сяргей Стальмакоў, Вадзім Хіжнякоў.