5 студзеня ў турме № 1 Гродна пасля перанесенай пнеўманіі памёр Руслан Карчаўлі. Па патрабаванні Apple Telegram заблакаваў два новых канала Вольгі Бондаравай для прылад iOS. Медыка Антона Навумава 4 студзеня асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 2 па 8 студзеня.
«Апошнія навіны ад бацькі такія, што яму ствараюцца „спецыяльныя“ ўмовы для таго, каб ён не выходзіў з карцэра. Лісты даходзяць толькі і толькі ад яго маці, але з велізарнай затрымкай у тры тыдні… Бацьку „там“ рабілі аналізы, пра вынікі якіх нічога невядома, і нават адвакату адмовіліся паведаміць іх…», — напісала ягоная дачка.
7 студзеня Мікалай адзначыў у турме 60-годдзе.
Польская газета Wyborcza ўнесла Марыю Калеснікаву і Анджэя Пачобута ў спіс герояў і сімвалаў 2022 года.
Суд Ленінскага раёна Гродна 19 лістапада вынес прысуд часова беспрацоўнаму Дзмітрыю Анчукову. Яго абвінавацілі ў апаганенне збудаванняў і пашкоджанні маёмасці (арт. 341 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Горбач, паведамляе «Вясна».
Дзмітрый Анчукоў, паводле следства, нанёс балончыкам чорнага колеру некалькі надпісаў на тарцах дамоў і прыпынках грамадскага транспарту. Яны, на думку следства, абражалі пачуцці грамадзян, дэманстравалі грэбаванне маральнымі каштоўнасцямі і дыскрэдытавалі дзяржаўную ўладу.
Усяго такіх надпісаў ён зрабіў чатыры. І - прычыніў матэрыяльную шкоду камунальным прадпрыемствам на 253 рублі 61 капейку.
Сваю віну Анчукоў у судзе прызнаў, паведаміў, што матэрыяльная шкода кампенсаваная ў поўным аб’ёме.
Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 12 снежня. Арганізацыя была зарэгістраваная ў 2015 годзе ў Гродне. Чым канкрэтна яна займалася, даведацца не ўдалося.
Так вырашыў Гродзенскі абласны суд 12 снежня. Арганізацыя была зарэгістраваная ў 2015 годзе па вул. Камунальная, 3.
Мужчына распавёў, што размяшчаў на сваёй старонцы матэрыялы «экстрэмісцкага характару» і паабяцаў іх выдаліць.
Па версіі сілавікоў, ён звольніўся з-за палітычнай пазіцыі і шукаў працу не ў дзяржаўнай установе. Але ўжо два гады мужчына беспрацоўны.
Мужчыну жорстка паклалі на зямлю пры затрыманні. Калі яго выводзілі з аўтамабіля, у яго была белая павязка на галаве.
Аб гэтым паведамляе dissidentby.
Яе асудзілі ў Лідскім раённым судзе 6 жніўня 2021 года на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Судзілі жанчыну па арт. 369 КК і ч. 1 арт. 368 КК. Пацярпелым аказаўся намеснік начальніка Лідскага РАУС Дзяніс Жынко.
Раней Звярко працавала ў Лідскім райвыканкаме старэйшым інспектарам у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння. Яе затрымалі, калі яна была ў дэкрэтным адпачынку.
Аб гэтым паведамляе БАЖ.
Раней пачатак працэсу прызначылі на 28 лістапада, але потым працэс адклалі. Анджэй Пачобут за кратамі ўжо амаль два гады — з 25 сакавіка 2021 года.
Гродзенец на камеру паведаміў, што знаходзіцца ў экстрэмісцкіх Telegram-каналах, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «Плана Перамогі», адпраўляў фота ў 2020 годзе ў бот NEXTA.
Затрыманы — 34-гадовы Андрэй Цярэшка, паведамляе «Вясна».
«Дзяніс Івашын, як вы ведаеце, няблага малюе. І да сьвятаў намаляваў упрыгожаную ялінку. <…> Ён намаляваў жоўта-блакітныя гірлянды зь белымі да чырвонымі шарамі. Супрацоўнікі гарадзенскай вязьніцы нэўтралізавалі пагрозу найэфектыўнейшым чынам: забралі малюнак», — падзялілася Вольга Івашына, жонка палітвязня.
Антона Навумава 4 студзеня асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Працэс вяла Маргарыта Ланцэвіч ў судзе Кастрычніцкага раёна, паведамляе MAYDAY.TEAM.
Хлопца судзілі за акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле арт.342 ч. 1 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Да затрымання ў кастрычніку 2022 года Антон Навумаў жыў у Мінску і працаваў у РНПЦ кардыялогіі.
Па патрабаванні Apple Telegram заблакаваў два новых канала Вольгі Бондаравай для прылад iOS.
Вольга заклікае пераходзіць на «нармальныя кітайскія андроіды».
Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня, суд Слонімскага раёна прызначыў яму 7 сутак — абвінавацілі ў перапостах з «экстрэмісцкіх рэсурсаў». 23 снежня літаратара не выпусцілі на волю, падвергнуўшы яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Цяпер Сяргей на волі, паведамляе БАЖ.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 2, які сцвярджае змены правілаў прыёму ў ВНУ. Пры падачы дакументаў для паступлення абітурыент павінен будзе прадставіць характарыстыку са школы або каледжа.
Дзяцей ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў будуць прымаць у ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта і на ваенныя факультэты па-за конкурсам.
Як быць у выпадку, калі абітурыент пасля заканчэння школы нідзе не працаваў, альбо, напрыклад, знаходзіўся ў дэкрэтным адпачынку, у ведамстве пакуль не ўдакладнілі.
Са школьнай праграмы па літаратуры выключаць творы Артура Вольскага і Уладзіміра Ягоўдзіка. Прарасійская актывістка Вольга Бондарава з Гродна дамагалася гэтага праз Міністэрства адукацыі Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Telegram-канале.
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры адмяніў навагодні спектакль «Монстры на навагодніх канікулах». Пра гэта паведаміла прарасійская актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале. Раней яна скардзілася на тое, што героі амерыканскага сямейнага мульфільма з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі.
5 студзеня ў турме № 1 Гродна памёр Руслан Карчаўлі. Па словах блізкіх, яго змясцілі ў СІЗА «за марыхуану» — верагодна, па арт.328 КК. Ён памёр пасля перанесенай пнеўманіі.
«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан „Руслапас“ Карчаўлі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі. Руслан рабіў для гурта „Кальян“ вокладку да альбома „Б.Н.“ (1999). Свелая памяць! Спі спакойна, Руслан!» — напісаў гродзенскі музыка Алесь Дзянісаў.
Чатыром гродзенцам пагражае да 15 гадоў калоніі па справе «Рабочага руху». За ўдзел у фармаванні будуць судзіць і Святлану Ціханоўскую. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала факты пра суд па справе, якая ідзе ў Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада. Фігурантаў абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве і па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
Савет Міністраў скарэктаваў правілы гандлю на рынках і іншыя пытанні рэалізацыі тавараў. Змены датычацца правілаў выкладкі алкаголю і тавараў з дзяржсімволікай і працы рынкаў.
Цяпер тавары, якія змяшчаюць выяву дзяржаўных сімвалаў Беларусі, трэба будзе выкладваць асаблівым спосабам. Яны павінны будуць візуальна аддзяляцца ад іншых тавараў. Пры іх павінна прысутнічаць надпіс «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь».
6 студзеня стала вядома пра затрыманне Мікалая Хацяновіча — медыятара, кіраўніка анлайн-школы практычнай медыяцыі. Мужчына быў затрыманы за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе, распальванне нянавісці і заклікі да гвалту.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…