Указальнікі ў цэнтры Гродна. Фота: Urban Hrodna
У сеціва трапіў дакумент, які сведчыць пра рашэнне беларускіх уладаў адмовіцца ад лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў. Прычынай назвалі неабходнасць умацавання гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцяў.
У адным з Teledram-каналаў апублікавалі дакладную запіску на імя прэм’ер-міністра Галоўчанкі аб выкананні даручэння Лукашэнкі, піша Zerkalo.
Выкарыстанне лацінкі абмяркоўвалі 8 снежня на паседжанні Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы. Рашэнні, прынятыя на пасяджэнні, не публікавалі. Паводле апублікаванага зараз дакумента, пасля паседжання савета кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка накіраваў Аляксандру Лукашэнку дакладную запіску, дзе выклаў праблему.
Сяргеенка нагадаў, што лацінка з дыякрытычнымі (надрадковымі) знакамі выкарыстоўваецца паводле закону ў адпаведнасці з пастановай Дзяржкамітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2000 г. № 15 «Аб зацверджанні Інструкцыі па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту». Пры гэтым у дакуменце Сяргеенка спаслаўся на крытыку выкарыстання лацінкі, якая з’явілася нядаўна з боку «навуковай супольнасці, патрыятычна настроеных грамадзян». Паводле дакумента, дзяржорганы атрымлівалі звароты, дзе ім пісалі пра «навязванне з дапамогай лацінізацыі беларускай мовы заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», адзначалі, што ўказальнікі з ёй «перагружаюць гарадское асяроддзе».
Чытайце таксама: Гродзенская актывістка Бондарава хоча прыбраць з указальнікаў дубляванне гарадскіх назваў лацінкай
На паседжанні савета па гістарычнай палітыцы ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што лацінка на ўказальніках «ускладняе ўспрыманне інфармацыі і абцяжарвае арыентаванне», сказана ў дакуменце. «Было адзначана, што ў яе [беларускай лацінкі] аснову пакладзены польскі варыянт лацінскай графікі, які з XVI стагоддзя выкарыстоўваўся з мэтай паланізацыі беларусаў разам з навязваннем каталіцтва».
Савет вырашыў рэкамендаваць мясцовым органам улады выключыць практыку выкарыстання лацінкі ў назвах вуліц і іншых тапаграфічных аб’ектаў і паступова вывесці яе з ужытку, выкарыстоўваючы толькі дзяржаўныя мовы.
Паводле крыніцы, аналагічныя дакументы рассылаюць ў розныя дзяржаўныя ўстановы, у тым ліку школы. Яны мусяць адсправаздачыцца пра «выключэнне практыкі выкарыстання лацінкі».
Апублікаваная дакладная запіска датаваная 14 снежня. Мяркуючы па дакуменце, пасля яе атрымання, 16 снежня, Аляксандр Лукашэнка падпісаў даручэнне № 10/87. Яно загадвае дзяржорганам выключыць выкарыстанне лацінкі.
Арыгінальная інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў (пастанова Дзяржкамітэта па зямельных рэсурсах ад 23 лістапада 2000 г. № 15), знікла з сайта Дзяржкамітэта па маёмасці, які кіруе пытаннямі картаграфі.
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…