6 студзеня стала вядома пра затрыманне Мікалая Хацяновіча — медыятара, кіраўніка анлайн-школы практычнай медыяцыі. Мужчына быў затрыманы за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе, распальванне нянавісці і заклікі да гвалту.
Мужчына паведаміў, што яго затрымалі за тое, што ён удзельнічаў у мітынгах у Мінску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’яў, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы. Па версіі сілавікоў, ён «распальваў нянавісць і заклікаў да гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’ям».
Сілавікі паведамілі, што яго змясцілі ў СІЗА.
Мікалай — сертыфікаваны медыятар з 2015 года. Двойчы быў прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016−2017 года) Цэнтрам медыяцыі і перамоў у Мінску. Спецыялізацыя Мікалая — спрэчкі ў галіне будаўніцтва, нерухомасці, зямельныя спрэчкі, камерцыйныя і карпаратыўныя спрэчкі, сямейная медыяцыя, спажывецкія спрэчкі.