Дзе браць характарыстыку для паступлення, калі вы даўно не школьнік — і як яе выкарыстоўваюць

У Беларусі змяняюцца ўмовы для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Так, сярод дакументаў, якія трэба падаць у прыёмную камісію, з 2023 года з’явіцца характарыстыка. Калі ж абітурыент скончыў школу не ў тым жа годзе, калі праступае, а раней, характарыстыку прыйдзецца прасіць на месцы працы.

Пра гэта расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі ведамства Сяргей Каспяровіч. Характарыстыка з установы адукацыі ў першую чаргу тычыцца выпускнікоў гэтага года, растлумачыў ён. Гэта будзе характарыстыка з установы агульнай сярэдняй адукацыі, або, да прыкладу, з каледжа. Як быць у выпадку, калі абітурыент пасля заканчэння школы нідзе не працаваў, ці, напрыклад, знаходзіўся ў дэкрэтным адпачынку, у ведамстве пакуль не ўдакладнілі.

Характарыстыка спатрэбіцца нават пры паступленні на завочную форму навучання. З 2023 уведзена патрабаванне, каб пры паступленні на завочную бюджэтную форму стаж працы быў не меншы за 10 месяцаў.

Характарыстыка ўсё ж не будзе ўплываць на конкурс пры паступленні. Яна паўплывае на «выбудоўванне адукацыйнай і выхаваўчай траекторыі абітурыента, калі ён прыйдзе ва ўніверсітэт», патлумачыў Каспяровіч.

Характарыстыка выпускніка будзе ўключаць 11 пунктаў. У ёй будзе адлюстраваны стан сям'і дзіцяці. «Мы павінны ведаць, з якой ён сям'і: шматдзетнай, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Дзякуючы гэтым ведам, мы будзем разумець, як працаваць з гэтым навучэнцам», — расказаў раней міністр адукацыі .Андрэй Іванец. У характарыстыцы будзе адлюстраваны шэраг напрамкаў, якія тычацца хобі таго, хто паступае. Будзе пункт, прысвечаны ўдзелу ў «мерапрыемствах патрыятычнай і працоўнай накіраванасці». Адлюструюць удзел у моладзевых грамадскіх аб’яднаннях, «зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку».

Неабходнасць характарыстыкі замацаваная Указам № 2 Аляксандра Лукашэнкі, які сцвярджае змены правілаў прыёму ў ВНУ.

Аб планах Міністэрства адукацыі патрабаваць характарыстыку абітурыента пры паступленні стала вядома ўвосень 2022 года. Тады міністр адукацыі прапаноўваў звязаць з характарыстыкай ільготы пры паступленні. Такім чынам збіраліся падтрымліваць «моладзевых лідараў».

Чытайце таксама: Характеристика из школы, дети военных вне конкурса. Как изменили правила вступительной кампании

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025