Гродзенец звярнуўся ў прыватную фірму, якая павінна была дапамагчы «адкасіць» ад войска, але яго ўсё роўна выклікалі ў ваенкамат. Кампанія не змагла вярнуць грошы кліенту, бо рахунак фірмы заблакавалі. Справа скончылася ў судзе, паведаміла «Перспектыва».
«Жыхар абласнога цэнтра знайшоў у інтэрнэце фірму, з якой заключыў дамову на аказанне інфармацыйных паслуг па адным з прапанаваных тарыфаў, канчатковым вынікам якіх з’яўлялася атрыманне ваеннага білета і вызваленне ад праходжання вайсковай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», — сказаў суддзя Кастрычніцкага раёна ў Гродне Дзмітрый Шанін.
Замоўца заплаціў 950 рублёў. Яму далі рэкамендацыі па зваротах у медустановы, каб камісія прызнала яго нягодны да тэрміновай службы ў войску. Але ў выніку хлопец усё роўна атрымаў позву ў ваенкамат.
Чытайце таксама: Як гродзенцы «касілі» ад войска
Паводле ўмоваў дамовы, калі хлопец аплаціў паслугу, але патрапляў у войска, яму павінны былі вярнуць 50% ад усёй сумы. Калі замоўца запатрабаваў вернуць яму 475 рублёў, то фірма прызнала сваю неправату, але грошы не вярнула. Прычына — рахунак фірмы арыштавалі, пасля таго, як дзейнасцю кампаніі зацікавіліся праваахоўнікі.
У ліпені 2022 года сайты арганізацый, якія дапамагалі прызыўнікам атрымаць ваенны білет без службы ў войску, перасталі працаваць і недаступныя да гэтага часу. Гэта былі фірмы, якія дапамагалі знайсці легальныя спосабы не служыць, напрыклад, па стане здароўя. Тады Праўладныя Telegram-каналы пісалі, што «канторкі для ўхілістаў прыхлопнуць», а іх уладальнікі «добраахвотна» і «ўласнаручна» напісалі заявы аб ліквідацыі кампаній. Пазней сілавікі выклалі пакаянныя відэа з кіраўнікамі некаторых з іх.
Гродзенец звярнуўся ў Гродзенскае абласное таварыства абароны правоў спажыўцоў, падманутых на прэзентацыях. У яго была дамова і квіток аб аплаце. Прадстаўнік таварыства падаў ў суд.
Суд Кастрычніцкага раёна ў Гродне вырашыў, што фірма павінна вярнуць гродзенцу 50% усёй сумы, а таксама кампенсаваць маральную шкоду 200 рублёў. Акрамя гэтага фірма павінна аплаціць таварыству абароны правоў спажыўцоў 1,5 тыс. рублёў як кампенсацыю за аказанне дапамогі спажыўцу.
Чытайце таксама: Новыя правілы адтэрміноўкі ад войска ў Беларусі: студэнты замежных ВНУ больш яе не атрымаюць
Калі хлопец зможа атрымаць свае грошы невядома. Намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна ў Гродне Ксенія Стасюкевіч тлумачыць гэта тым, што ў фірмы «сумнеўная рэпутацыя».
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…