Турысты на вуліцах Гродна. Фота ілюстрацыйнае onliner.by
Відэаролікі да юбілею Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў збіраюцца стварыць у Гродне. Таксама зробяць прэзентацыйны фільм аб самім горадзе. Для стварэння ролікаў выкарыстоўваюць архівы падзей горада. Як іх будуць выкарыстоўваць, не сказана.
Відэаролік «Кастрычніцкаму раёну Гродна 45 гадоў» і фільм да 45-годдзя Ленінскага раёна Гродна замовілі адміністрацыі раёнаў. На іх стварэнне плануюць выдаткаваць па 9000 рублёў з гарадскога бюджэту. Тэрмін пастаўкі — да 30 снежня 2022 года.
Таксама гродзенцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на лепшы слоган аб Кастрычніцкім раёне. Слоган павінен змяшчаць інфармацыю аб адметных рысах і перавагах раёна, быць кароткім і ёмістым.
Таксама ў планах — прэзентацыйны відэафільм пра Гродна. Яго хоча стварыць Гродзенскі гарвыканкам. Сума тая ж — 9000 рублёў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…