Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 2, які сцвярджае змены правілаў прыёму ў ВНУ.
Паводле абноўленых правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі без уступных экзаменаў залічаць:
- пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд,
- пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд пры паступленні ў гэтыя ВНУ,
- выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку паводле рэкамендацыі назіральнай рады,
- выпускнікоў ліцэяў пры ўніверсітэтах пры паступленні ў дадзеныя ўніверсітэты,
- асобаў, якія здалі Адзіны дзяржаўны экзамен у Расійскай Федэрацыі (пры паступленні на платную форму навучання).
Пры падачы дакументаў для паступлення абітурыент павінны будзе прадставіць характарыстыку са школы або каледжа.
Дзяцей вайскоўцаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў, выхаванцаў ваенна-патрыятычных клубаў будуць прымаць у ВНУ Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэта і на ваенныя факультэты па-за конкурсам.
Уводзяцца асаблівыя ўмовы паступлення на спецыяльнасці для Узброеных Сіл, транспартных войскаў і органаў пагранічнай службы. Для залічэння на іх абітурыенты будуць здаваць толькі два прадметы (мова і адзін профільны прадмет у форме ЦЭ або ЦТ).
Прадугледжаны прыём на мэтавую падрыхтоўку па выніках ўнутранага выпрабаванні ў ВНУ ў вуснай або практычнай форме, у залежнасці ад спецыяльнасці.
Парадак арганізацыі і правядзення ЦЭ і ўнутраных экзаменаў, тэрміны прыёму дакументаў і залічэння абітурыентаў і іншыя асобныя пытанні ўступнай кампаніі адрэгулюе Міністэрства адукацыі. Ведамству прыйдзецца ў вельмі кароткія тэрміны забяспечыць комплекс арганізацыйна-метадычных мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Указа. Адпаведныя пастановы Савета Міністраў, акты Міністэрства адукацыі і ВНУ зменяць.
Новыя правілы прадугледжваюць удасканаленне адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў для атрымання запатрабаваных эканомікай краіны спецыяльнасцяў, лічаць у прэс-службе Лукашэнкі.
Чытайце таксама: