Караоке-гастрапаб “Место” на вул. Будзёнага, 48 у Гродне адкрыўся 23 снежня. Пакуль гэта тэставае адкрыццё – уладальнікі збіраюць водгукі. У меню – вялікі выбар алкаголю і страў.
– Мы будзем працаваць у гэтым рэжыме цэлы месяц, збіраць вашыя водгукі, заўвагі, пажаданні, прапановы. Мы абавязкова да іх прыслухаемся. І зробім нашу ўстанову такой, якой вы хочаце яе бачыць, дарагія нашы госці, – паведамілі ў пабе.
У меню – фірмовыя настойкі, моцныя напоі, віна, кактэйлі і піва. Ёсць безалкагольныя напоі, кава і гарбата. Ёсць выбар гарачага, гарніру і закусак: стэйк з ялавічыны, калена вепра па-чэшску, дранікі з мачанкай, ласось на грылі, шашлык са свіной шыі. Таксама ёсць брускета, піўныя і вінныя сэты. Можна выбраць дэсерты – банофі пай і марозіва.
Да канца студзеня ў пабе можна спяваць бясплатна.
Рэжым работы:
ПН – выхадны,
АЎ-ЧЦ — 19:00-02:00,
ПТ-СБ – 19: 00-06: 00,
НД — 19:00-02:00.
Гастрапаб адкрыўся на месцы гастрабара “Артефакт”. Ён закрыўся ў канцы 2021 года. Ва ўстанове абяцалі сучасную беларускую кухню з еўрапейскім афармленнем і сняданкі з 8.00.









