Навіны

Бондарава перамагла Вольскага: яго твор выключаць з рэкамендаваных у школьнай праграме

Са школьнай праграмы па літаратуры выключаць творы Артура Вольскага і Уладзіміра Ягоўдзіка. Прарасійская актывістка Вольга Бондарава з Гродна дамагалася гэтага праз Міністэрства адукацыі Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім Telegram-канале.

Вучні чацвёртых класаў з 1 верасня 2023 года не будуць вывучаць у межах «Літаратурнага чытання» творы Артура Вольскага «Роднае слова» і Уладзіміра Ягоўдзіка «Жаўрук». Падручнік з іх творамі надрукавалі ў 2018 годзе. У 2024 павінен з’явіцца новы падручнік — дзе іх ужо не будзе. Пра гэта ў адказе Бондаравай напісала загадчыца Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Марыя Кіндзірэнка.

Што не спадабалася Бондаравай

Бондарава лічыць Вольскага і Ягоўдзіка аўтарамі-нацыяналістамі. Таму яна разам з прыхільнікамі накіравала калектыўны зварот у Міністэрства адукацыі. Паводле Бондаравай, твор Вольскага «Роднае слова» правакуе сацыяльную варожасць па моўнай прыкмеце і дыскрымінуе рускую мову. На яе думку, калі ў падручніку ёсць творы Вольскага і Ягоўдзіка, туды «можна і „Майн кампф“ усунуць».

Летась Бондаравай ужо ўдалося выключыць шэраг аўтараў, якіх яна адвольна палічыла «нацыяналістычнымі» і «прапольскімі», з матэрыялаў для пазакласнага чытання ў 3−4 класах.

Міністэрства адукацыі: «Жаўрук» пашырае кругагляд, а «Роднае слова» вучыць любіць радзіму

У адказе Бондаравай ад імя Кіндзірэнкі патлумачылі, што аповед Ягоўдзіка «Жаўрук» пашырае кругагляд вучнаў, знаёміць іх з народнай абрадавай традыцыяй і легендай, а таксама вучыць любіць радзіму, паважаць яе традыці, берагчы прыроду.

Казка Вольскага «Роднае слова», на думку спецыялістаў міністэрства, вучыць таму, што на любой мове трэба размаўляць правільна. Аднак гэтыя тлумачэнні не перашкодзілі міністэрству выкрэсліць творы з праграмы.

Чытайце таксама: Бондарава перамагла ў змаганні з «монстрамі». Унікальны для Гродна спектакль усё ж адмянілі

Хто такія Артур Вольскі і Уладзімір Ягоўдзік

Артур Вольскі — беларускі пісьменнік, нарадзіўся ў 1924 г. у сям'і пісьменніка Віталя Зэйдэль-Вольскага. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Працаваў загадчыкам аддзела культуры і быту рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», адказным сакратаром часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». З 1963 быў дырэктарам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, з 1978 — дырэктарам Дома літарата. Быў старэйшым рэдактарам выдавецтва «Юнацтва». Яго сын Лявон Вольскі - беларускі музыка, пісьменнік і мастак.


Уладзімір Ягоўдзік — беларускі празаік і драматург. Нарадзіўся ў 1956 г. у Слонімскім раёне. Першыя творы Ягоўдзіка публікавалі ў газеце «Гродзенская праўда». Быў рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання. У 1980-х гадах працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». З 1990 па 2010 быў галоўным рэдактарам часопіса «Дзеці і мы», а таксама галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка».

Апошнія запісы

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…

7 лістапада 2024