Першую ў Гродзенскай вобласці гандлёвую пляцоўку з таварамі ад лясгасаў адкрылі ў Гродне на Паўднёвым рынку. Кропку назвалі «Лясны домік». Там размясціліся некалькі павільёнаў з прадукцыяй дрэваапрацоўкі, спадарожнымі таварамі і прадуктамі.
У «Лясным доміку» прадаюць піламатэрыялы, дошку падлогі, блок-хаўс, альтанкі з піламатэрыялаў, садовую мэблю, дровы, будкі для сабак, антывандальныя лаўкі, саджанцы дэкаратыўных раслін, шпакоўні, мёд і нават тушонку з зуброў.
Тамсама размясцілі турагенцтва Гродзенскага лясгаса, дзе плануюць прадстаўляць усе лясгасы вобласці. Лясгас прапануе шэсць турыстычных маршрутаў. Сярод іх — сямейнае падарожжа па Гродне з выездам на турыстычны аб’ект на тэрыторыі лясгаса, двухдзённы тур з начлегам у адным з лясгасаў вобласці або паводле індывідуальнага маршрута і дзіцячы тур па экалагічных сцежках з наведваннем інтэрактыўнага пакоя і гульнямі. У перспектыве плануюць маршрут у стылі вытворчага турызму з заездам на цэхі і дрэваапрацоўчыя комплексы.
Кропку стварылі для насычэння ўнутранага рынку прадукцыяй лесаперапрацоўкі, асабліва для насельніцтва, падкрэсліў у час адкрыцця міністр лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік.
Адной з асноўных умоў працы такіх пляцовак называюць даступнасць. Іх рэнтабельнасць абмежавалі 5%. Гандаль прадукцыяй дрэваапрацоўкі без пасярэднікаў павінны стрымліваць рост коштаў на яе, лічыць Кулік. Напрыклад, на такі, які здарыўся летась. Тады цэны на піламатэрыялы выраслі ў два-тры разы.
«У нас 40% занятая лесам, а, значыць, праца лесаводаў нашай краіны павінна даваць вынік і прыносіць карысць насельніцтву», — адзначыў Аляксандр Кулік. У 2022 годзе попыт на піламатэрыялы вырас: рэалізавана каля 150 тысяч кубоў. Гэта на 15 тысяч больш, чым летась.
Міністэрствам лясной гаспадаркі вырашыла прапаноўваць насельніцтву поўны асартымент прадукцыі, неабходнай для будаўніцтва дома. Гэта кроквенная сістэма, вагонка. У далейшым плануюць пры дапамозе сумежных прадпрыемстваў камплектаваць вокны і дзверы з дрэва. «Каб чалавек прыехаў на гэтую гандлёвую пляцоўку і мог узяць усё, што яму неабходна для завяршэння ўзвядзення ўласнага дома», — падзяліўся міністр.
Гэта першая такая гандлёвая пляцоўка сярод абласных цэнтраў Беларусі пасля Мінска. Да 1 чэрвеня 2023 года аналагічныя хочуць адкрыць у Лідзе, Бабруйску, Оршы і іншых буйных гарадах.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…