Грыль-бар “Хані Кабані” на Бульвары Ленінскага камсамола закрываюць. Апошнім днём працы будзе 30 снежня 2022 года. У Instagram рэстарана патлумачылі, што яны пераязжаюць на новую лакацыю. Яшчэ раней закрыліся дзве папулярныя ўстановы на Маставой, 31: гастрабар Werden і бар Svaboda.

“Хані Кабані” працаваў з лютага 2015 года. Ва ўстанове паведамілі, што кліенты, які наведаюць “Хані Кабані” да закрыцця, атрымаюць серыфікаты на наведванне рэстарана “Вуглі”. Сам “Хані Кабані” пераедзе ў той жа будынак, дзе размяшчаюцца “Вуглі” – на Студэнцкую, 2.
Якія яшчэ ўстановы закрылі ў Гродне
23 снежня на вуліцы Маставой, 31 закрылі бар SVABODA і гастрабар Werden. Першы працаваў з ліпеня 2018, другі – з сакавіка 2016. Прычыну закрыцця ўладальнікі не назвалі.

Чытайце таксама: Кліенты сыходзяць, бары губляць прыбытак, дамовіцца немагчыма. Што адбываецца на Маставой, дзе пасля 23:00 не працуюць летнія пляцоўкі


