Праз санкцыі Захаду ў 2022 годзе Беларусь стала адным з прыярытэтаў для паездак расійскіх турыстаў, канстатаваў старшыня праўлення рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы. За 10 месяцаў 2022 года каля 393 тысяч расійскіх турыстаў прыляцелі ў Беларусь самалётамі. Колькасць расіянаў, якія прыехалі адпачываць праз наземныя межы, не называюць.
Аб’ём экспарту турыстычных паслуг для расіян у 2022 годзе вырас удвая ў адносінах да 2021 года і склаў $ 119 млн.
Усяго ж за 7 месяцаў Беларусь наведалі 700 тысяч замежнікаў. Гэта 126% да ўзроўню мінулага года.
На пачатак 2022 года турыстычную дзейнасць у Беларусі ажыццяўлялі 1315 арганізацый. Сярод найбольш паспяховых кірункаў - аграэкатурызм. На пачатак 2022 у Беларусі дзейнічала 3150 суб’ектаў гэтага віду адпачынку.
Найбольш наведвальнымі месцамі назвалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, Брэсцкую крэпасць, Сафійскі сабор у Полацку, палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў, Каложскую царкву, Нацыянальную бібліятэку, комплекс «Хатынь», «Лінію Сталіна» і Белавежскую пушчу.
У Гродна са студзеня па кастрычнік 2022 года прыехалі больш за 50 тысяч турыстаў, паведамлялі раней. Амаль кожны трэці з іх скарыстаўся бязвізам.
Гэта не вельмі вялікая лічба. У 2016−2017 гг. рэгіён толькі па бязвізу наведалі каля 55 тыс. замежнікаў. У 2018 годзе іх колькасць перавысіла 70 тыс. чалавек. У 2019 годзе ў Гродне па бязвізе прыехалі 130 тыс. турыстаў і выдаткавалі ў горадзе $ 3,5 млн. У 2020 годзе нягледзячы на пандэмію ў Гродне па бязвізе прыехалі 22,6 тыс. чалавек. Расійскія турысты ў гэтыя лічбы не ўваходзяць.
У 2022 годзе Гродна аказаўся не гатовым да турыстычнага буму з Расіі. Летам у гродзенскіх гасцініцах не было месцаў, не хапала экскурсаводаў, а ў Стары замак не было квіткоў.
Колькасць турыстаў паміж Расіяй і Беларуссю традыцыйна расце ў перыяд навагодніх святаў. У гэтым годзе ў Расіі навагоднія «канікулы» будуць доўжыцца з 31 снежня 2022 да 8 студзеня 2023.
Чытайце таксама:
Старшыня саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы назваў рост колькасці расійскіх турыстаў у гэтым годзе вялікім дасягненнем. Новым трэндам сталі маладыя адпачывальнікі. Яны выбіраюць «гарадскі прадукт» і гатэлі прэміум-класа. Расіяне прыязджаюць у Беларусь не толькі на выхадныя, а застаюцца на тэрмін да 10 дзён. «Наша пляцоўка задавальняе ўсе патрэбы расейскіх турыстаў», — заявіў Гулы.
Пры гэтым Расія ў сваю чаргу таксама стала прыярытэтным кірункам для беларускіх турыстаў, лічыць намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык. Вырасла колькасць тураў туды, і гэта не толькі Санкт-Пецярбург і Масква, але і новыя напрамкі.
Стымуламі для развіцця ўзаемнага турызму паміж Беларуссю і Расіяй назвалі агульную моўную прастору, магчымасць выкарыстоўваць адзіныя плацежныя карты і развітая транспартная лагістыка.
Чытайце таксама: В Беларуси разобрались, как работать туристическим центрам и как создать новые туристические зоны
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…