Будынак інтэрната «Гроднаэнерга» на Будзённага хочуць разабраць і збудаваць на яго месцы новы

Існуючы будынак інтэрната РУП «Гроднаэнерга» збіраюцца разабраць з захаваннем падмурка адной са знешніх сценаў, піша канал Urban Hrodna. Новы будынак будзе Т-падобнай формы ў плане. Вышыня — тры-чатыры паверхі, са скатным дахам.

Цяперашні трохпавярховы будынак інтэрната збудаваны ў 1957 г. Ён мае прастакутную форму і месціцца на ўчастку 0,2221 га.

Яго памеры ў плане — 15×45 м. Убудаваныя памяшканні разлікова-даведачнага цэнтра філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» размешчаныя ў паўднёвай частцы будынка на першым і другім паверхах.

Размяшчэнне запланаванай дзейнасці. Крыніца: Urban Hrodna

Паводле праекта, паўночная частка будынка, да якой немагчыма забяспечыць пад’езд пажарных машын, будзе трохпавярховай.

Пад часткай будынка прадугледжаны склеп глыбінёй 2,7 м для інжынерна-тэхнічных памяшканняў.

Убудаваныя памяшканні разлікова-даведачнага цэнтра размешчаны ў паўднёвай частцы будынка на першым і другім паверхах.

Участак, на яким размешчаны інтэрнат. Крыніца: Urban Hrodna

Паркоўкі

Генплан прадугледжвае ўладкаванне трох звычайных парковачных месцаў і адно для людзей з інваліднасцю. Прычына — сціснутыя горадабудаўнічыя умовы. Недахоп парковачных месцаў кампенсуюць за кошт грамадскай паркоўкі на супрацьлеглым баку вуліцы.

Велапаркоўку на 20 месцаў для жыхароў інтэрната прыбудуюць да сцяны будынка помпавай станцыі.

Добраўпарадкаванне і даступнасць

Ганак галоўнага ўваходу ў будынак абсталююць пад’ёмнікам для маламабільных групаў насельніцтва.

Паводле схемы генплана, на ўчастку будуць дзіцячая пляцоўка і пляцоўка для гаспадарчых мэтаў. Сам участак выбрукуюць бетоннай ходнікавай пліткай з магчымасцю заезду аўтатранспарту.

Камунікацыі

Будынак падключаецца да цэнтральных гарадскіх сетак водазабеспячэння, каналізацыі, электразабеспячэння, цеплазабеспячэння ад ЦЭЦ-2.

Праект прадугледжвае частковую перакладку вонкавай цепласеткі са зменай існуючай трасіроўкі. Сістэму ацяплення падключаць да яе па незалежнай схеме праз блочны цеплавы пункт завадскога вырабу.

У жылых памяшканнях інтэрната прадугледжана натуральная вентыляцыя. У разлікова-даведачным цэнтры зробяць адзіную мультысістэму кандыцыянавання. Яе знешнія блокі ўсталююць на пляцоўцы.

Якія варыянты рэканструкцыі распрацавалі

Мэтазгоднасць праекта складаецца ў стварэнні больш камфортных, бяспечных і сучасных умоў пражывання супрацоўнікаў «Гроднаэнерга» і ў падтрыманні будынка і інжынерных сетак у тэхнічна спраўным стане.

Перадпраектная дакументацыя прадугледжвала два варыянты рэалізацыі:

  • будаўніцтва 4-х павярховага будынка, дзе 4-ы паверх мансардны (двухпакаёвых блокаў - 10, аднапакаёвых блокаў - 28, умяшчальнасць для пражывання — 96 чалавек);
  • будаўніцтва 3-х павярховага будынка (двухпакаёвых блокаў - 7, аднапакаёвых блокаў - 22, умяшчальнасць для пражывання — 72 чалавекі).

Таксама магчыма была поўная адмова ад рэалізацыі праекта. На працоўнай нарадзе 25 сакавіка 2022 замоўца прыняў прыярытэтным другі варыянт — будаўніцтва 3-х павярховага будынка.

Інтэрнат размешчаны на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны пласт» і ў водаахоўнай зоне ракі Гараднічанка.

Мэтавае прызначэнне зямельнага ўчастка (зямлі пад забудовай) зменяць на «для будаўніцтва і абслугоўвання будынка інтэрната з аб’ектамі абслугоўвання». Плошча забудовы інтэрната на наяўным зямельным участку павялічыцца.

Тэрміны грамадскага абмеркавання

Грамадскія абмеркаванні ацэнкі ўплыву будоўлі на навакольнае асяроддзе (АУНА) пройдуць у перыяд з 3 студзеня да 3 сакавіка 2023.

Сход па абмеркаванні АУНА правядуць з 3 студзеня па 26 лютага 2023.

Рашэнне аб запланаванай дзейнасці прымуць да 3 красавіка 2023.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024