На межах утварыліся чэргі, бо беларуская мытня перайшла на ўзмоцнены рэжым працы. Прычына ў тым, што беларусы вязуць дадому тавары, якія набылі на еўрапейскіх святочных распродажах. Пра гэта 26 снежня 2022 года паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. Hrodna.life даведаўся ў гродзенцаў, як яны праходзілі мяжу ў калядныя выхадныя.
«На мяжы адзначаецца яшчэ большае скапленне транспарту, што абумоўлена, у дадатак да наўмысных дзеянняў краін ЕС па стрымліванні патокаў, яго традыцыйным павелічэннем ў пераднавагоднія дні. Пры гэтым узрасла не толькі колькасць легкавых аўто і аўтобусаў, якія накіроўваюцца праз мяжу, але і тавараў, якія грамадзяне спяшаюцца набыць на еўрапейскіх калядных распродажах», — напісалі на старонцы Мытнага камітэта Беларусі ў Facebook.
Паводле мытнікаў, у пунце пропуска «Брэст» мытнікі ў сярэднім афармляюць на ўезд 800 аўтамабіляў у суткі (прапускная магчымасць — 4 тыс. аўтамабіляў). Час чакання на «зялёным» калідоры не перавышае 30 хвілін, на «чырвоным» складае не больш за 1,5 гадзіны.
Гродзенка Вольга [імя зменена] планіравала выехаць з Беластока ў Гродна 25 снежня ў 7 гадзін раніцы. Прыехаць у Гродна жанчына планавала ў 16−17 гадзін. «Але паглядзела справаздачы ў чатах аб перасячэнні мяжы і вырашыла паехаць днём. І дарэмна».
На памежны пункт «Баброўнікі» Вольга прыехала прыкладна ў 15:30. Паводле яе словаў, чарга з легкавых аўтамабіляў была 1,1 км ад польскага шлагбаўма. «Чарга так, была чаканай, але хуткасць руху гэтай чаргі проста неверагодна марудная была. Асабліва на „чырвоным“ канале. Увазныя дэкларацыі афармлялі па адчуваннях у два разы даўжэй, чым звычайна». Правяралі ўсё дасканала і на чырвоным, і на зялёным канале. «У нейкі момант з’явілася адчуванне, што на злосць робяць марудней, чым маглі б».
У Гродна Вольга везла ката і варачную панэль, таму яна праходзіла мяжу праз «чырвоны» калідор. «Агулам ўся мяжа заняла 18 гадзін». Паводле яе словаў, на «Баброўніках» абавязкова трэба цікавіцца, хто на які канал у хвасце, бо тыя, хто на «чырвоны», ствараюць даўгі хвост, які блакуе праезд на «зялёны», дзе амаль заўсёды пуста"
Пётр [імя змененена] ехаў з Гродна ў Літву раніцай 24 снежня. На мяжу прыехаў у 9:10. Беларускую мяжу прайшоў за 10 хвілін, літоўскую за 30. Ужо на выездзе запытваўся ў памежніка пра сітуацыю з чэргамі. «На выезд — без праблем, — адказаў службовец. — А калі б ехалі ў Беларусь, то да першай зоркі наўрадці б дадому паспелі». На той момант на Прывалцы ўезду ў Беларусь чакала каля 100 легкавых аўтамабіляў. Чарга з фураў складала каля 16 кіламетраў.
Чытайце таксама: «Прывалка сёння поўны атас!». Што з чэргамі на мяжы у перадкалядны час
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…