З’явіўся графік працы паліклінік і бальніц у выхадныя і святочныя дні ў снежні 2022 і студзені 2023 года.
Амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, станцыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя, аптэчныя і службы медыцынскай тэхнікі, арганізацыі асаблівага тыпу, бальніцы, у тым ліку рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры ў выхадныя і святочныя дні будуць працаваць так:
- 25 снежня 2022 г. — па графіку працы ў святочны дзень;
- 31 снежня 2022 г. — па графіку работы ў суботні дзень;
- 1 студзеня 2023 г. — па графіку працы ў святочны дзень;
- 2 студзеня 2023 г. — па графіку працы ў святочны дзень;
- 7 студзеня 2023 г. — па графіку працы ў святочны дзень.
Нягледзячы на надыходзячыя святочныя выхадныя дні, будзе забяспечана бесперапыннасць лячэбнага працэсу пры аказанні меддапамогі, абяцаюць у Міністэрстве аховы здароўя. Традыцыйна служба хуткай дапамогі ў такія дні працуе ў рэжыме павышанай гатоўнасці.
Чытайце таксама: