«Прывалка сёння поўны атас!». Што з чэргамі на мяжы у перадкалядны час

Чарга ў пункце пропуску «Прывалка» («Райгардас») для легкавых аўто расцягнулася на 14 гадзін. Раней праз гэты пункт кіроўцы часта аб’язджалі, каб патрапіць у Польшчу без шматгадзіннага чакання. Перад Калядамі сітуацыя змянілася.

«Калі перад шлагбаўмам у чарзе стаяў, былі момант, што рухаліся нейкі час толькі фуры, пасля было тое самае. Такое адчуванне, што 1 чалавек ўсе гэтыя калідоры абслугоўвае. Спачатку фуры, потым легкавікі», — расказаў чытач Hrodna.life.

«Прывалка сёння поўны атас!!! 10 гадзін стаім і нават беларус пашпартны яшчэ не прайшлі», — апісаў сітуацыю ўдзельнік чата «Граніца BY».

«У 03:00 прыехалі на Прывалку з РБ, было 37 машын, у 07:20 заехалі ў пункт афармлення, перад намі было 14 машын, першы раз чарга зрушылася толькі ў 10:30», — піша другі ўдзельнік чата. Агулам перасячэнне мяжы ў яго заняла 14 гадзін.

У іншы бок сітуацыя не лепшая: «На Прывалцы, уезд у РБ вееельмі шмат машын чакае ўезду, пры гэтым унутры пуста, проста не запускаюць», — сведчыць адзін з кіроўцаў.

Паводле звестак з чата мяжы (на 15:39 23 снежня), чэргі на ў'езд для легкавых аўто ў Беларусь былі такія:

  • Баброўнікі - каля 290;
  • Цярэспаль — каля 380 (чарга пастаянна расце);
  • Райгардас — каля 140;
  • Шальчынінкай — каля 100.

Выезду чакаюць амаль 5 тысяч грузавых аўто

Паводле чата мяжы, чэргі для легкавікоў на выезд з Беларусі на 15:44 былі быццам не такія і вялікія:

  • Бераставіца: машын у зоне чакання — 0, праехала за гадзіну — 18,
  • Брэст: машын у зоне чакання — 62, праехала за гадзіну: — 30,
  • Беняконі: машын у зоне чакання — 0, праехала за гадзіну — 9,
  • Прывалка: машын у чарзе — 2.

Паводле сайта беларускага Дзяржпагранкамітэта, а 18:00 23 снежня ў Прывалцы на выезд з Беларусі стаяла 0 легкавых (а 16:00 было больш за 10) і больш за 320 грузавых аўто. Беняконі - 0 легкавых, больш за 830 грузавых, Лоша — больш за 10 (было больш за 30) легкавых, Каменны Лог — 0 (было больш за 20) легкавых і больш за 990 (было больш за 1000) грузавых; Відзы — больш за 190, а Катлоўка — больш за 410 грузавых.

У Бераставіцы ў зоне чакання па электроннай чарзе 0 легкавых і больш за 750 грузавых аўто, у Брэсце — больш за 50 (а 16:00 было больш за 200) легкавых ў электроннай чарзе, у Казловічах — больш за 600 грузавых машын.

Выезду ў Латвію чакаюць толькі грузавыя аўто — агулам больш за 710 (а 16:00 было больш за 860).

Раней Літва была вырашэннем

Чэргі на беларускай мяжы ў абодва бакі асабліва востра адчуваюцца апошнія некалькі месяцаў. Раней на літоўскіх пунктах пропуску чэргі былі заўважна меншыя, чым на польскіх. Гэтым карысталіся многія кіроўцы, якім трэба было патрапіць у Польшчу. Нават некаторыя маршруткі ехалі з Гродна ў Беласток праз Друскенікі: розніца ў адлегласці кампенсавалася эканоміяй часу ў чарзе. У дні, калі праход мяжы праз пункт пропуску «Бераставіца» для рэйсавага аўтобуса займаў 9−15 гадзін, праз «Прывалку» можна было праехаць за 1−3 гадзіны.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024