Навіны

Гродзенскі дзіцячы спектакль праверыў Мінкульт. Зараз аўтары змагаюцца, каб захаваць пастаноўку

Спектакль «Монстры на навагодніх канікулах», які падрыхтаваў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры, хоча закрыць Міністэрства культуры. Яго супрацоўнікі прыйшлі з праверкай 21 снежня. Пра гэта паведамілі ў Instagram Тэатральнай майстэрні «КАКТУСС». Зараз стваральнікі спекталя просяць дапамогі гледачоў.

«Монстры на навагодніх канікулах» у Гродне. Фота з канала Вольгі Бондаравай

На спектакль абрынулася прарасійская антызаходняя актывістка Вольга Бондарава. На яе думку, вобразы монстраў прапагандуюць нетрадыцыйныя каштоўнасці. Яна і паскардзілася ў Міністэрства.

Стваральнікі спектакля: гэта ўнікальны праект для Гродна

«Усе вы, ведаеце, што мы падрыхтавалі цудоўны навагодні спектакль „Монстры на навагодніх канікулах“. Гэта ўнікальны праект у Гродне! На сцэне працуюць прафесіянальныя артысты і нашыя таленавітыя вучні, будучыя прафесіянальныя артысты. На сённяшні дзень адыграна 12 спектакляў, і ўсе гледачы задаволены, а наперадзе яшчэ 17. Але мы сутыкнуліся, з актывістамі нашай краіны, якія нават не бачылі наш спектакль, а ўжо посцяць абразлівыя пасты (пішуць, што дзесці прастытуткі), пішуць скаргі ў Міністэрства культуры і адміністрацыю прэзідэнта», — напісалі ў Instagram майстэрні.

Як можна падтрымаць тэатр

Аўтары спектаклю кажуць, што ў пастаноўцы падымаюць тэму дабра і зла, талерантнасці, а таксама ўзаемапавагі паміж пакаленнямі. «Мы будучыня нашай краіны! Мы хочам развіваць культуру ў нашай краіне! А вынікае, што нам гэта забараняюць!»

У падтрымку тэатра, аўтары пастановы заклікаюць гледачоў напісаць ліст у Міністэрства культуры. А ў ім — апісаць эмоцыі, якія гледачы атрымалі ад навагодняга спектакля.

Афиша спектакля «Монстры на новогодних каникулах». Источник: grodno.in

Чаму вучыць спектакль — тлумачыць рэжысёр

«Спектакль вучыць талерантнасці. Не важна, якая знешнасць у чалавека, галоўнае — душа! І ўменне любіць! У спектаклі бачныя узаемаадносіны пакаленняў, што бацькі павінны падтрымліваць дзяцей. Нашыя дзеці - гэта будучыня нашай краіны», — напісаў рэжысёр спектакля Аляксей Комлік у каментарах Instagram.

Каму не спадабаліся «Монстры на навагодніх канікулах»

Прарасійскай антызаходняй актывістцы Вользе Бондаравай не спадабалася, што героі амерыканскага сямейнага мультфільма «Монтстры на канікулах» з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі. Яна задалася пытаннем:

«Чаму замест нашага Дзеда Мароза Санта-Клаўс, а замест Снягуркі нейкая баба з зялёным тварам? Адкуль узяліся гэты хз хто з сінюшнымі рукамі і другі, які ў бінтах? Чаму ў мужыка вочы абведзеныя чорнымі ценямі? Ён што, адлюстроўвае з сябе труп? Яны ўсе з сябе трупаў малююць? А як гэта і музыка [трэк у стылі індастрыял падчас светавога шоў - Hrodna.life] таксама карэлюецца з Новым Годам — добрым традыцыйным святам усходнеславянскіх народаў? І чаму ні Гродзенская гарадская, ні аблідэялогія палец аб палец не ўдарылі, каб загадзя спыніць гэты трэшняк са светлай назвай „Монстры на канікулах“?».

«Монстры на навагодніх канікулах» у Гродне. Фота з канала Вольгі Бондаравай

«Монстры на канікулах» — зусім не пра гвалт і агрэсію

Выглядае на тое, што Бондарава пачала змаганне з тым, пра што ведае няшмат. «Монстры на канікулах» — серыя анімацыйных фільмаў рэжысёра Генадзя Тартакоўскага, якая расказвае пра дачку графа Дракулы Мэвіс і звычайнага хлопца Джоні, якія стварылі монстра-чалавечую сям’ю. Монстры ў кіно — вельмі добрыя, яны самі асцерагаюцца людзей і стараюцца з імі не перасякацца. Праз адрознасць монстраў і людзей мультфільм вучыць талерантнасці і прыняццю іншых.

Важны пасыл усіх частак стужкі (іх знялі ўжо чатыры) — сямейныя каштоўнасці. Псіхолаг Дыяна Садова сцвярджае, што асноўныя тэмы мульціка: сямейныя ўзаемаадносіны, сталенне дзяцей, каштоўнасці сям'і, перажыванне страты, давер паміж бацькамі і дзецьмі. Яна рэкамендуе ўсе часткі да сямейнага прагляду.

Пра тое, што «Монстры на канікулах» вучаць дзяцей традыцыйным каштоўнасцям, пісаў нават рэцэнзент прапагандысцкай «Российской газеты». А кінакрытык Антон Долін называў стужку гуманістычнай і ацэньваў, як найлепшы пункт сямейнага рэпертуара ў час, калі фільм выходзіў у кіно.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024