Навіны

Медыкі з Гродна асудзілі на 7 гадоў калоніі за каментары. Ён напісаў пакаянны ліст Лукашэнку

Урача-тэрапеўта Аляксея Мандзіка з Гродна асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў праекце «Мы вернемся» распавёў музыка Павел Бяланаў, які сядзеў з лекарам у СІЗА. У лютым 2022 года Аляксей напісаў два лісты ў рэдакцыю «СБ. Беларусь сегодня», у якіх раскаяўся, папрасіў прабачэння у Аляксандра Лукашэнки і прасіў пакараць яго абмежаваннем волі, а не пазбаўленнем.

28-гадовага Аляксея Мандзіка, работніка пятай гарадской паліклінікі, загадчыка аддзялення прафілактыкі, урача-тэрапеўта, затрымалі ў лістападзе 2021 года. Прычына — удзел у «дэструктыўных Telegram-каналах», дзе ён пісаў «дэструктыўныя і абразлівыя каментары» на адрас супрацоўнікаў АУС.

23 лістапада яго падверглі чатыром суткам адміністрацыйнага арышту ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна. Аляксея судзілі па ч. 1 арт. 19.10 КаАП «Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі» і ч. 2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць». Верагодна, гэта не першы арышт медыка. Даведацца аб папярэдніх арыштах або меры стрымання Hrodna.life тады не ўдалося — у судзе гэтай інфармацыяй не валодалі, а сваякі не пажадалі размаўляць з журналістамі.

«І яны як пачалі гартаць»

«У яго ці то канал на Youtube ёсць, ён там відосікі нейкія посціў. І вось да яго на працу прыехалі хлопцы з ГУБАЗіК з нагоды канала на Youtube пагаварыць. Потым такія: „А дай свой тэлефон“. „А на“. І яны як пачалі гартаць», — распавёў Павел.

Аляксей Мандзік. Фота: instagram.com/mandikaleksei

Асаблівую ўвагу Аляксей прыцягнуў пасля таго, як выклаў уі нтэрнэт відэазапіс з інструкцыяй па вырабе выбуховага рэчыва, паведамляе «СБ. Беларусь сегодня». Таксама следчыя выявілі, што ён адпраўляў на «экстрэмісцкія рэсурсы» службовыя дакументы і скрыншоты ўнутранай перапіскі сярод супрацоўнікаў паліклінікі. Таксама Мандзік зарэгістраваўся ў «Плане Перамога». Займалася справай следчы Алена Янковіч.

Суд па шасці артыкулах

Аляксея Мандзіка пачалі судзіць у чэрвені 2022 года па шасці артыкулах КК:

  • 309 ч. 1 — Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін;
  • 369 — Абраза прадстаўніка ўлады;
  • 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі;
  • 368 ч. 1 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • 130 ч. 1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • 361 ч. 3 — Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Аляксей не прызнаны палітвязнем. Ён ёсць у спісе ініцыятывы dissidentby. Яго ўнеслі ў пералікі арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці.

Пакаянныя лісты

У лютым 2022 года, будучы пад следствам, хлопец напісаў два лісты ў рэдакцыю «СБ. Беларусь Сегодня» з выбачэннямі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі і пракурорскага работніка Аліны Касьянчык. Аляксей прасіў, каб пакаранне было звязана з абмежаваннем свабоды, а не пазбаўленнем.

Аляксей распавёў, што нарадзіўся ў Мастах. Удзельнічаў у алімпіядах па хіміі і дайшоў да ўзроўню рэспубліканскай. Паступіў у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і скончыў яго ў 2016 годзе. Працаваў у Дубненскай участковай бальніцы ў Мастоўскім раёне, Мастоўскай раённай СДЮШАР, з 5 кастрычніка 2020 года — у гарадской паліклініцы № 5 Гродна. Актыўна займаўся пытаннем вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19.

Мандзік распавёў, што жыве з жонкай на здымнай кватэры. Жонка расла без бацькі, а ў снежні 2021 года ў яе памерла мама. Яна была інвалідам з-за ўскладненняў цукровага дыябету — ампутаваныя абедзве нагі. 16 лістапада ў Аляксея нарадзілася дачка Мія. Дачка з’явілася на свет раней тэрміну на месяц і цяпер у яе ёсць праблемы са здароўем. «Я яшчэ ні разу не бачыў сваю дачку, толькі на фотаздымках. Жонцы адной вельмі цяжка!" — напісаў Аляксей.

Аляксей Мандзік. Фота: instagram.com/mandikaleksei

«Здраднікі Радзімы»

 — Не хачу мець нічога агульнага з гэтымі здраднікамі нашай Радзімы! Хачу проста жыць і працаваць на карысць нашай Краіны, нашага Народа! Хачу і далей працаваць лекарам, нават у прафесійным плане, дапамагаць людзям! Ну і самая галоўнае — быць побач са сваёй каханай жонкай і вядома ж — дачушкай Міяй! Хочацца глядзець як яна расце, радуецца жыццю і ў адзін цудоўны момант скажа, што я самы лепшы тата на свеце! — напісаў Аляксей, сцвярджаючы, што на каментары яго заахвоцілі мадэратары Telegram-каналаў.

«Нават дзіўна, што ў лекара, чалавека быццам бы адукаванага, апынулася псіхалогія тыповага дробнага крымінальніка. Які адважны і грозны да тых часоў, пакуль яго не схапілі за руку. І куды адразу дзяюцца фарс і гонар? Ён неадкладна пачынае выкручвацца і выкручвацца, каяцца і бажыцца… Мы расцэньваем такое імгненнае перараджэнне толькі як спробу сысці ад адказнасці», — пракаментавалі яго ліст сілавікі ў «СБ. Беларусь сегодня».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024