Лінія Сталіна. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: divit.by
Каб звазіць медыкаў Гродзенскай вобласці на «Лінію Сталіна» альбо ў Брэсцкую крэпасць прафсаюзы ў 2022 годзе вылучылі больш за 290 тыс. рублёў. Гэта на 10 тыс. больш чым ў 2021 годзе. Пра гэта сказаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза супрацоўнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Голяк.
У перыяд са студзеня па лістапад 2022 года на экскурсіі звазілі больш за 5,2 тыс. медыкаў. «У год гістарычнай памяці экскурсіі арганізоўваліся пераважна па месцах звязаных з гісторыяй беларускага народа, і такая тэматыка выклікала вялікую цікаўнасць у медыцынскіх супрацоўнікаў рэгіёна», — сказаў Уладзіслаў Голяк.
Калектыў Гродзенскай абласной станцыі хуткай медычнай дапамогі завезлі ў Брэсцкую крэпасць. Супрацоўнікаў Ваўкавыскай Цэнтральнай раённай бальніцы — у Мірскі і Нясвіжскі замкі.
Паводле Голяка, найбольшай папулярнасцю ў гродзенскіх медыкаў карыстаецца музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна», а таксама парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула».
Таксама медычныя супрацоўнікі падарожнічаюць па гістарычных месцах малай радзімы і ускладаюць кветкі да мемарыялаў і могілак герояў Вялікай Айчыннай вайны. На думку Голяка, наведванне гістарычных аб’ектаў служыць збліжэнню калегаў на аснове агульнай гісторыі і гераічнага мінулага.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…