У верасні 2022 у польскіх кінатэатрах выйшаў фільм Кшыштафа Лукасевіча «Orlęta. Grodno ‘39». Яго шырока разрэкламавалі як першы ў гісторыі фільм пра савецкую агрэсію супраць міжваеннай Польшчы. Аднак у самой Польшчы ён спадабаўся не ўсім, а прагляды ў кінатэатрах у першы тыдзень не парадавалі стваральнікаў. У снежні адзін з дэпутатаў Сейма паспрабаваў даведацца, колькі каштаваў правальны фільм. Пра гэта піша канал пра гісторыю Hrodna 11:27.
Фільм «Orlęta. Grodno ‘39» гэта гісторыя некалькіх дзён у верасні 1939 года, калі жыхары Гродна змагаліся з наступаючай Чырвонай арміяй, расказаная з пункту гледжання 12-гадовага школьніка. Фільм здымалі ў 2020 годзе ў польскім горадзе Радам. Стваральнікі стужкі пастараліся зрабіць яго вуліцы максімальна падобнымі да Гродна. У фільме ў масоўцы здымаўся таксама былы журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч і яго жонка Таццяна.
Незадаволеныя стужкай аказаліся перадусім польскія правыя і нацыяналісты. Ім фільм, які задумваўся як патрыятычны, падаўся цалкам супрацьлеглым. Маўляў, атрымалася гісторыя пра польскіх антысемітаў, якія пераследуюць малога яўрэя. Яны ж цытуюць кінакрытыка Томаша Рачка, які сцвярджае, што гэта фільм узроўню тэлеспектакляў.
«Няўдалы сцэнарый, прымітыўная рэжысёрская праца. Патрыятычнападобны прадукт», — кажа Рачак. «Чарговы пластылінавы гістарычны фільм», — піша незадаволены крытык Мілаш Стэльмах, які даў стужцы 4 з 10 зорачак. «Прыстойна рэалізаваны і з выдатным героем, але апавяданне хаатычнае», — сцвярджае Каміль Кальбарчык з часопіса Ekrany.
Кіно таксама не зацікавіла масавага гледача. У першы ўікэнд паказаў стужку паглядзела толькі 22,2 тыс. чалавек па ўсёй Польшчы, а значную частку з іх складалі школьныя групы. Канчатковы вынік — фільм паглядзела больш за 250 тыс. чалавек і ён чатыры тыдні быў у дзясятцы папулярных стужак. У той жа час два іншыя польскія фільмы, біяграфічныя «Johnny» і «Ania», мелі значна большы поспех і хутчэй сабралі ўдвая большую касу кожны.
У пачатку снежня дэпутат адной з правых партый польскага Сейма Міхал Урбаняк паспрабаваў даведацца, колькі грошай каштаваў бюджэту правальны фільм. Неўзабаве стала вядома, што на стварэнне фільма польская грамадска тэлевізія TVP вылучыла 6 млн злотых (1,28 млн еўра) — і гэта толькі частка бюджэта. Аднак рэцэнзенты ад пачатку звярнулі ўвагу, што бюджэт занадта малы для такой складанай тэмы.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…