Галаледзіца. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: vikids.ru
Больш за 20 дарожна-транспартных здарэнняў адбылося раніцай 20 снежня 2022 года на вуліцах Гродна. Дзяржаўтаінспекцыя вывела дадатковыя нарады супрацоўнікаў. Hrodna.life даведаўся, што адбывалася ў горадзе з-за галаледзіцы і ці нармалізавалася сітуацыя пасля абеду.
У перыяд з 6:00 да 12:00 адбылося 25 аварый. 20 з іх супрацоўнікі ДАІ зафіксавалі з 6:00 да 10:00, чатыры з 10:00 да 11:00 і яшчэ адну з 11:00 да 12:00.
У 13:01 ДАІ Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што «пік па колькасці ДТЗ пройдзены, з павышэннем тэмпературы навакольнага асяроддзя сітуацыя стабілізавалася».
Прычынай галаледзіцы стаў дождж, якія адбыўся, а пятай гадзіне раніцы. Тратуары і аўтамабільныя дарогі пакрыліся ільдом. Некаторыя кіроўцы аўтамабіляў не маглі выехаць з паркоўкі, на праспекце Каманаўтаў аўтобус не змог падняцца ў гору і выехаў на сустрэчную паласу, а ў Тарусічах аўтобус перакрыў дарогу — туды прыязджала хуткая дапамога, паведаміў «АвтоГродно».
Таксама аварыі адбыліся на вуліцы Паповіча і побач з «Гродна Азот». У дзевяць раніцы сэрвіс «Яндекс Карты» зафіксаваў у горадзе дзевяцібальныя заторы.
Падчас галаледзіцы ў ДАІ раяць недапушчаць рэзкіх рухах, нават падчас руху на невялікай хуткасці: ні падчас пераключэння перадач, ні пры разгоне, ні пры манеўраванні.
Таксама варта пазбягаць рэзкага тармажэння, бо з-за гэтага аўтамабіль можа занесці. Падчас руху па трасе лепш паступова тармазіць рухавіком, а пры заносе тармазіць перарывістымі націсканнямі на тармазную педаль.
Пешаходы павінны звяртаць увагу на абледзянелыя тратуары і асцярожна падыходзіць да краю праезнай часткі.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…