Навіны

Бондарава ваюе з «Монстрамі на канікулах». Але насамрэч гэта кіно пра сямейныя каштоўнасці

Прарасійская антызаходняя актывістка Вольга Бондарава з Гродна пасля змагання з Хагі Вагі і Бонсцікамі перакінулася на герояў амерыканскага сямейнага мультфільма «Монстры на канікулах». Ёй не спадабалася, што героі стужкі з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі, арганізаваным Гродзенскім гарадскім цэнтрам культуры. На яе зварот адказаў сам міністр культуры. З яго словаў, падрыхтоўка спектаклю «паддадзена крытыцы», а афішы спектаклю прыбраныя з рэкламы.

Бондарава і яе паслядоўнікі ў лістападзе дасылалі ў Міністэрства культуры зварот супраць выкарыстоўвання «дэструктыўнай заходняй ідэалогіі» ў мерапрыемствах, якія адбываюцца ў Беларусі. Перадусім аўтараў зварота хвалявалі Хэлоўін, Хагі Вагі і іншыя «нячысцікі».

У адказе, дасланым 20 снежня, міністр культуры Маркевіч тлумачыць, што ў арганізацыях, падначаленых міністэрству, не выяўленага «згубнага захаплення супрацоўнікамі культуры дэструктыўнай заходняй ідэалогіяй». Разам з тым мерапрыемствы, што «аказваюць негатыўны ўплыў на духоўна-маральнае развіццё грамадства» праходзяць у прыватных установах, адзначае міністр. Пад гэтымі мерапрыемствамі ён зноў жа мае на ўвазе Хэлоўін або дзіцячыя святы з удзелам Хагі Вагі.

Чытайе таксама: Бондарава атакавала аграсядзібу, дзе робяць «голубичное» варэнне для «нетрадыцыйнага» Санта-Клаўса

Дык што там з «Монстрамі на канікулах»?

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры падрыхтаваў да Новага году дзіцячы спектакль «Монстры на навагодніх канікулах» з героямі папулярнага амерыканскага мульціка. Бондарава, пабачыўшы афішу ды фота і відэа са спектакля, задаецца пытаннем:

«Почему вместо нашего Деда Мороза Санта-Клаус, а вместо Снегурочка какая-то баба с зелёным лицом? Откуда взялись этот хз кто с синюшными руками и второй, который в бинтах? Почему у мужика глаза обведены чёрными тенями? Он что, изображает из себя труп? Они все из себя труров изображают? А как это и музыка [трэк у стылі індастрыял у час светавога шоў - Hrodna.life] тоже коррелируется с Новым Годом — добрым традиционным праздником восточнославянских народов? И почему ни Гродненская городская, ни облидеологии палец о палец не ударили, чтобы заранее пресечь этот трэшняк со светлым названием „Монстры на каникулах“?»

Афіша спектакля «Монстры на навагодніх канікулах». Крыніца: grodno.in

Цікава, што ў лісце да Бондаравай міністр культуры сцвярджае, што спектакль у Гродне — адзінкавы выпадак, які быў «паддадзены крытыцы», а афішы знятыя. Але сам спектакль прайшоў прынамсі некалькі разоў - і гэта злуе Бондараву.

Ліст, які Бондарава атрымала з Міністэрства культуры

«Несмотря на критику спектакля с мертвечиной Министерством культуры, монстров не убрали: доказательства состоявшегося в воскресенье представления выше. Т. е. в Гродно налицо саботаж установок, данных Минкультом, местечковыми деятелями. Немудрено: Вейшнурия рулит. Интересно, кто понесёт личную ответственность за факт пропаганды в скрытой форме насилия, агрессии, асоциального поведения среди несовершеннолетних?» — піша актывістка.

Паводле сайта Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, па стане на 20 снежня білетаў на спектакль ужо не прадаюць. Ён таксама знік з афішы цэнтра.

Аб’ява на сайце ckg.by. Скрыншот Hrodna.life

«Монстры на канікулах» — зусім не пра гвалт і агрэсію

Выглядае на тое, што Бондарава пачала змаганне з тым, пра што ведае няшмат. «Монстры на канікулах» — серыя анімацыйных фільмаў рэжысёра Генадзя Тартакоўскага, якая расказвае пра дачку графа Дракулы Мэвіс і звычайнага хлопца Джоні, якія стварылі монстра-чалавечую сям’ю. Монстры ў кіно — вельмі добрыя, яны самі асцерагаюцца людзей і стараюцца з імі не перасякацца. Праз адрознасць монстраў і людзей мультфільм вучыць талерантнасці і прыняццю іншых.

Важны пасыл усіх частак стужкі (іх знялі ўжо чатыры) — сямейныя каштоўнасці. Псіхолаг Дыяна Садова сцвярджае, што асноўныя тэмы мульціка: сямейныя ўзаемаадносіны, сталенне дзяцей, каштоўнасці сям'і, перажыванне страты, давер паміж бацькамі і дзецьмі. Яна рэкамендуе ўсе часткі да сямейнага прагляду.

«Монстры на навагодніх канікулах» у Гродне. Фота з канала Вольгі Бондаравай

Пра тое, што «Монстры на канікулах» вучаць дзяцей традыцыйным каштоўнасцям, пісаў нават рэцэнзент прапагандысцкай «Российской газеты». А кінакрытык Антон Долін называў стужку гуманістычнай і ацэньваў, як найлепшы пункт сямейнага рэпертуара ў час, калі фільм выходзіў у кіно.

Чытайце таксама: Гродзенскі фрык-тэатр знік з афішы «Ночы музеяў» і можа страціць месца ў цэнтры культуры: зноў паскардзілася Бондарава

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024