Прарасійская антызаходняя актывістка Вольга Бондарава з Гродна пасля змагання з Хагі Вагі і Бонсцікамі перакінулася на герояў амерыканскага сямейнага мультфільма «Монстры на канікулах». Ёй не спадабалася, што героі стужкі з’яўляюцца ў навагоднім спектаклі, арганізаваным Гродзенскім гарадскім цэнтрам культуры. На яе зварот адказаў сам міністр культуры. З яго словаў, падрыхтоўка спектаклю «паддадзена крытыцы», а афішы спектаклю прыбраныя з рэкламы.
Бондарава і яе паслядоўнікі ў лістападзе дасылалі ў Міністэрства культуры зварот супраць выкарыстоўвання «дэструктыўнай заходняй ідэалогіі» ў мерапрыемствах, якія адбываюцца ў Беларусі. Перадусім аўтараў зварота хвалявалі Хэлоўін, Хагі Вагі і іншыя «нячысцікі».
У адказе, дасланым 20 снежня, міністр культуры Маркевіч тлумачыць, што ў арганізацыях, падначаленых міністэрству, не выяўленага «згубнага захаплення супрацоўнікамі культуры дэструктыўнай заходняй ідэалогіяй». Разам з тым мерапрыемствы, што «аказваюць негатыўны ўплыў на духоўна-маральнае развіццё грамадства» праходзяць у прыватных установах, адзначае міністр. Пад гэтымі мерапрыемствамі ён зноў жа мае на ўвазе Хэлоўін або дзіцячыя святы з удзелам Хагі Вагі.
Чытайе таксама: Бондарава атакавала аграсядзібу, дзе робяць «голубичное» варэнне для «нетрадыцыйнага» Санта-Клаўса
Дык што там з «Монстрамі на канікулах»?
Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры падрыхтаваў да Новага году дзіцячы спектакль «Монстры на навагодніх канікулах» з героямі папулярнага амерыканскага мульціка. Бондарава, пабачыўшы афішу ды фота і відэа са спектакля, задаецца пытаннем:
«Почему вместо нашего Деда Мороза Санта-Клаус, а вместо Снегурочка какая-то баба с зелёным лицом? Откуда взялись этот хз кто с синюшными руками и второй, который в бинтах? Почему у мужика глаза обведены чёрными тенями? Он что, изображает из себя труп? Они все из себя труров изображают? А как это и музыка [трэк у стылі індастрыял у час светавога шоў - Hrodna.life] тоже коррелируется с Новым Годом — добрым традиционным праздником восточнославянских народов? И почему ни Гродненская городская, ни облидеологии палец о палец не ударили, чтобы заранее пресечь этот трэшняк со светлым названием „Монстры на каникулах“?»
Цікава, што ў лісце да Бондаравай міністр культуры сцвярджае, што спектакль у Гродне — адзінкавы выпадак, які быў «паддадзены крытыцы», а афішы знятыя. Але сам спектакль прайшоў прынамсі некалькі разоў - і гэта злуе Бондараву.
«Несмотря на критику спектакля с мертвечиной Министерством культуры, монстров не убрали: доказательства состоявшегося в воскресенье представления выше.
Т. е. в Гродно налицо саботаж установок, данных Минкультом, местечковыми деятелями. Немудрено: Вейшнурия рулит. Интересно, кто понесёт личную ответственность за факт пропаганды в скрытой форме насилия, агрессии, асоциального поведения среди несовершеннолетних?» — піша актывістка.
Паводле сайта Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, па стане на 20 снежня білетаў на спектакль ужо не прадаюць. Ён таксама знік з афішы цэнтра.
«Монстры на канікулах» — зусім не пра гвалт і агрэсію
Выглядае на тое, што Бондарава пачала змаганне з тым, пра што ведае няшмат. «Монстры на канікулах» — серыя анімацыйных фільмаў рэжысёра Генадзя Тартакоўскага, якая расказвае пра дачку графа Дракулы Мэвіс і звычайнага хлопца Джоні, якія стварылі монстра-чалавечую сям’ю. Монстры ў кіно — вельмі добрыя, яны самі асцерагаюцца людзей і стараюцца з імі не перасякацца. Праз адрознасць монстраў і людзей мультфільм вучыць талерантнасці і прыняццю іншых.
Важны пасыл усіх частак стужкі (іх знялі ўжо чатыры) — сямейныя каштоўнасці. Псіхолаг Дыяна Садова сцвярджае, што асноўныя тэмы мульціка: сямейныя ўзаемаадносіны, сталенне дзяцей, каштоўнасці сям'і, перажыванне страты, давер паміж бацькамі і дзецьмі. Яна рэкамендуе ўсе часткі да сямейнага прагляду.
Пра тое, што «Монстры на канікулах» вучаць дзяцей традыцыйным каштоўнасцям, пісаў нават рэцэнзент прапагандысцкай «Российской газеты». А кінакрытык Антон Долін называў стужку гуманістычнай і ацэньваў, як найлепшы пункт сямейнага рэпертуара ў час, калі фільм выходзіў у кіно.
Чытайце таксама: Гродзенскі фрык-тэатр знік з афішы «Ночы музеяў» і можа страціць месца ў цэнтры культуры: зноў паскардзілася Бондарава