Гродзенскі байцоўскі клуб Fight Club Grodno размясціўся ў будынку ЗАГСа Кастрычніцкага раёна. Яго адкрыў чэмпіён па тайскім боксе Дзмітрый Варац.
Новае месца на вуліцы Сакалоўскага, 24 дзеліцца на дзве вялікія залы і некалькі зонаў - усяго клуб займае 420 кв. м, піша «Вечерний Гродно». У адной зале размясцілі трэнажоры і татамі (маты — Hrodna.life), у іншай усталявалі рынг і частку актагона (пляцоўкі для баёў - Hrodna.life). На сценах размясціліся фатаграфіі важных баёў заснавальніка клуба Дзмітрыя, чэмпіёнскія паясы, пальчаткі і бейсболкі.
Дзмітрый Варац — гродзенскі баец, трэнер і прамоўтэр. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Неаднаразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў. Дзмітрый чатыры разы рабіўся чэмпіёнам свету. У 2021 годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. У 2018 годзечэмпіёнам свету. У 2021 годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тайскім боксе. У 2018 годзе адкрыў у Гродне ўласны байцоўскі клуб.
Зала адначасова змяшчае 50 чалавек. Тут можна займацца муай-тай, кікбоксінгам, ММА, барацьбой і грэплінгам. Аматары і прафесіяналы могуць трэнавацца і рыхтавацца да важных баёў.
У залу ходзяць людзі ад 5 да 65 гадоў. З імі працуюць трэнеры, якія перамагалі і займалі прызавыя месцы на чэмпіянатах свету і Еўропы. Для жанчын арганізавалі заняткі фітнесам.
У наступным годзе трое гродзенскіх байцоў плануюць выступіць на міжнароднай арэне, распавёў Варац. Таксама Fight Club Grodno рыхтуе шосты турнір Fight Time Promotion. Ён пройдзе 25 лютага ў начным клубе «База». Сёмы турнір плануюць ужо ў канцы красавіка. Арганізатары хацелі б правесці яго ў Лядовым палацы, каб маглі змясціцца ўсе заўзятары.