Навіны

Падманвалі праз «Куфар» і «Службу дастаўкі». Як кіберзлачынцы скралі амаль $ 20 000

За 11 месяцаў 2022 года толькі ў судзе Ленінскага раёна Гродна за кіберзлачынствы судзілі 24 чалавекі. Іх абвінавацілі паводле арт. 212 КК (Крадзеж маёмасці праз мадыфікацыю камп’ютарнай інфармацыі). Інтэрнэт-ашуканцаў пакаралі штрафамі і арыштамі, а некаторых пазбаўленнем волі, паведаміла «Гродзенская праўда».

Суд у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Колькі ўсяго грошай скралі злачынцы

Удзельнікі злачыннай суполкі WinkyTeam скралі з банкаўскіх картак грамадзянаў больш за 50 тыс. рублёў. (каля $ 20 тыс.). Суд над ашуканцамі адбыўся ў кастрычніку 2022 года. Двух чалавек пазбавілі волі на тэрмін 14 гадоў і прысудзілі штраф у 650 базавых велічынь (20,8 тыс. рублёў).

Як падманваюць кіберзлачынцы?

Часцей за ўсё злачынцы крадуць грошы з картак грамадзянаў. Яны завалодваюць рэквізітамі карткі і праводзяць транзакцыі праз фішынг альбо вішынг.

Фішынг — від інтэрнэт-ашуканства. Яго мэта — атрыманне доступу да канфідэнцыяльных дадзеных карыстальніка. Напраклад, логіна, пароля.

Вішынг — від тэлефоннага ашуканства. Падчас яго злачынцы выведваюць банкаўскія дадзеныя або прыватную інфармацыю, якую потым могуць скарыстаць для доступу да банкаўскіх рахункаў

Пацярпелых — больш за 300

Ад удзельнікаў злачыннай супольнасці WinkyTeam пацярпелі больш за 300 чалавек. Лічбавыя ашуканцы выкарыстоўвалі некалькі схемаў падману.

Напрыклад, злачынцы праз званкі ў Viber пад выглядам супрацоўнікаў «Беларусбанка» ўводзілі людзей у зман. Яны тэлефанавалі і казалі, што неабходна паведаміць рэквізіты банкаўскіх картак, нібыта каб перадухіліць несанкцыянаванае спісанне грошай з рахункаў. Пацярпелыя паведамлялі неабходныя рэквізіты, а злачынцы скрадалі грошы з картак.

Прысылалі пашпарты выдуманных асобаў

Яшчэ адзін прыклад злачыннай схемы — падман на сэрвісах бясплатных аб’яваў «Куфар», onliner.by і domovita.by. Там ашуканцы стваралі фэйкавыя аб’явы пра здачу кватэр у арэнду.

Калі злачынцы ўступалі ў перапіску з ахвярай, якая звярнулася па аб’яве, яны пераконвалі яе перавесці залог за кватэру. У пацверджанне сваёй асобы злачынцы прысылалі фотаздымкі старонак пашпарта і пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі кватэры на імя выдуманых асобаў.

Калі пацярпеламу прапаноўвалі вернуць залог, то для атрымання грошай яму трэба было перайсці па фэйкавай спасылцы. Яна імітавала афіцыйны сайт бясплатных аб’яваў. Там трэба было ўвесці рэквізіты банкаўскай карткі і аўтарызацыйныя коды. Такім чынам пацярпелыя гублялі грошы, якія былі ў іх на рахунку.

«Служба дастаўкі»

На сайце «Куфар» злачынцы знаходзілі прадаўца нейкага тавару. Звязваліся з ім праз мэсэнджары Viber, Telegram або WatsApp. Падчас перапіскі яны казалі, што плануюць набыць тавар і прапаноўвалі скарыстацца паслугай службы дастаўкі.

Перайшоўшы па спасылцы на сайт, які імітаваў службу дастаўкі, пацярпелыя ўводзілі інфармацыю пра банкаўскія карткі, а таксама сакрэтны код (cvv, cvc, cv-2). Грошы з іх рахункаў спісваліся ў момант.

Чытайце таксама: У Гродне судзяць тэлефонных махляроў: яны зарабілі 40 000 рублёў на ашуканстве

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025