У Гродне запланаваны бягучы рамонт будынка Гродзенскага абласнога суда па вул. Карбышава, 20. Сярод іншага, пры хадзе чутныя глухія рыпанне і шум, а свяцільні — маральна састарэлі. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.
Гродзенскі абласны суд праводзіць запыт цэнавых прапаноў ад выканаўцаў. Рамонтна-будаўнічыя работы будуць каштаваць 19 474 рублі. Іх правядуць з 19 снежня 2022 года па 18 студзеня 2023 года. Рамонт пройдзе на сродкі дзяржаўных пазабюджэтных фондаў. Для работ выбралі прадпрыемства «БелЮрЗабеспячэнне».
Што адрамантуюць?
У дэфектным акце сказана, што паркетныя клёпкі ўсохлі, з’явіліся шчыліны, адзначаецца глухое рыпанне і глухі шум пры хадзе. Ёсць сколы краёў пліт і зазоры паміж плітамі. Фарба на столях у асобных месцах адпластавалася, а на сценах пацямнела, забруджаная і парэпалася. У некаторых месцах на сценах адпластавалася тынкоўка, а дзесьці на ёй з’явіліся расколіны і сколы. Новая фарба будзе з падвышанай устойлівасцю да мыцця і вадаўстойлівасцю. Колер ўзгодняць з заказчыкам.
Свяцільні ў будынку маральна састарэлі, знятыя з вытворчасці і не забяспечваюць эфектыўную асветленасць працоўных месцаў. Люмінесцэнтныя свяцільні перададуць на склад. Новыя будуць са святлодыеднымі лямпамі. На батарэях і стаяках адпластавалася фарба. Дзверы ў некаторых кабінеты аселі.
Рамонт правядуць без прыпынку працы суда.
Вайна, мабілізацыя, паўстанне
Паводле дамовы, бакі вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне абавязацельстваў у шэрагу выпадкаў. Сярод іх — вайна, ваенныя дзеянні ўварвання, дзеянні замежных варожых дзяржаў, мабілізацыя, паўстанне, рэвалюцыя, мяцеж, грамадзянская вайна, хваляванні або беспарадкі. Раней такія прычыны ў дакументах не прапісвалі.