Зверку дадзеных ваеннаабавязаных плануюць скончыць 21 снежня 2022 года. Праз прадпрыемствы і навучальныя ўстановы ўжо праверылі дадзеныя каля 45 тыс. чалавек, паведаміў «Гродна Плюс».
Такую зверку праводзяць штогод, але настолькі маштабную — упершыню, удакладняе канал. У параўнанні з леташнімі зверкамі, зараз людзей выклікалі для прыватнай гутаркі і ўдакладнення звестак.
«Падчас правядзення зверкі ўдакладняюцца наступныя дадзеныя ваеннаабавязаных — гэта адрас месца жыхарства, адрас месца знаходжання, тэлефоны мабільныя, хатнія, сямейнае становішча, узровень адукацыі, спецыяльнасць, месца працы, пасада, якую займае па месцы працы», — сказаў кіраўнік мабілізацыйнага аддзела вайсковага камісарыята Гродна і Гродзенскага раёна Аляксандр Раўгач.
Акрамя гэтага, у ваенкамаце ўдакладняюць стан здароўя ваеннаабавязанага. Гэта робяць для прыняцця далейшых мераў і працы. Якой менавіта працы і мераў, Роўгач не ўдакладніў.
Дадзеныя звяраюць двума спосабамі. Першы — праца з арганізацыямі, якія абавязаны за тыдзень прадставіць у камісарыят інфармацыю пра змяненне дадзеных супрацоўнікаў.
Другі - асабістае запрашэнне прыйсці ў ваенкамат па месцы жыхарства праз позву, тэлефанаванне або СМС-апавяшчэнне.
Узрост, да якога ваеннаабавязаных будуць выклікаць у ваенкамат, залежыць ад іх звання:
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…