Сайт «ВелаГродна» перастане працаваць 15 снежня 2022 года. Прычына — сайт не можа працягваць дзейнасць, бо арганізацыя «ВелаГродна» ліквідавана.
Сайт «ВелаГродна» існаваў 10 гадоў. На ім публікавалі матэрыялы пра жыццё веласупольнасці ў Гродне. Акрамя гэтага, там падымалі пытанні інфраструктуры для раварыстаў у горадзе. Напаўненнем сайта займаліся два чалавекі.
Былая кіраўніца аб’яднання «ВелаГродна» Юлія Каляда раіць у сваім Instagram наведаць сайт і скапіяваць «любімыя і карысныя артыкулы».
Аб’яднанне існавала з 2013 года. Мэта «ВелаГродна» была рабіць горад зручнейшым для раварыстаў і развіваць веларух.
У сярэдзіне ліпеня 2021 года ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пачало праверку ў дачыненні «ВелаГродна». Па яе выніках аблвыканкам падаў у суд іскавую заяву аб ліквідацыі. Афіцыйная прычына — парушэнні і памылкі ў дакументаабароце, якія ў пазове занялі тры старонкі. Грамадскае аб’яднанне «ВелаГродна» ліквідавалі ў жніўні 2021 года.
Чытайце таксама: Не толькі інфраструктура. Пяць дасягненняў «ВелаГродна» за пяць гадоў
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…