Сайт «ВелаГродна» перастане працаваць 15 снежня 2022 года. Прычына — сайт не можа працягваць дзейнасць, бо арганізацыя «ВелаГродна» ліквідавана.

приложение для знакомств Qutrek
Гродзенцы падчас паездкі «ВелаГродна» па Літве. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Сайт «ВелаГродна» існаваў 10 гадоў. На ім публікавалі матэрыялы пра жыццё веласупольнасці ў Гродне. Акрамя гэтага, там падымалі пытанні інфраструктуры для раварыстаў у горадзе. Напаўненнем сайта займаліся два чалавекі.

Былая кіраўніца аб’яднання «ВелаГродна» Юлія Каляда раіць у сваім Instagram наведаць сайт і скапіяваць «любімыя і карысныя артыкулы».

Арганізацыю «ВелаГродна» ліквідавалі

Аб’яднанне існавала з 2013 года. Мэта «ВелаГродна» была рабіць горад зручнейшым для раварыстаў і развіваць веларух.

У сярэдзіне ліпеня 2021 года ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама пачало праверку ў дачыненні «ВелаГродна». Па яе выніках аблвыканкам падаў у суд іскавую заяву аб ліквідацыі. Афіцыйная прычына — парушэнні і памылкі ў дакументаабароце, якія ў пазове занялі тры старонкі. Грамадскае аб’яднанне «ВелаГродна» ліквідавалі ў жніўні 2021 года.

Чытайце таксама: Не толькі інфраструктура. Пяць дасягненняў «ВелаГродна» за пяць гадоў