Навіны

На «Гродна Азот» ізноў плануецца будаўніцтва. Прадугледзяць аварыі і НЗ

Вузел па растварэнні і змешванні соды плануюць пабудаваць на «Гродна Азот». Растворы кальцыніраванай соды будуць выкарыстоўваць для стадыі амылення цэха цыклагексанон-1, нейтралізацыі сцёкаў капралактаму і біягеннай падпітцы стадыі нітрыфікацыі цэха ачысткі вытворчых сцёкавых вод. Магутнасць устаноўкі - да 40 тон соды за суткі.

У складзе вузла будзе вытворчае памяшканне для абсталявання, склад кальцыніраванай соды, паддон з буфернымі ёмістасцямі раствораў соды, месца для зарадкі электрапагрузніка і бытавыя памяшканні.

Дзе з’явіцца вузел?

Пабудуюць вузел альбо ў існуючым цэху рэгенерацыі шчолачы, альбо на ўчастку дэмантаванага будынка пажарнага паста. Рэжым працы вытворчасці - бесперапынны, кругласутачны, 8000 гадзін у год.

Прадугледзяць аварыі

У лістападзе-снежні аб праекце праінфармуюць грамадзян. У снежні 2022 года — лютым 2023 года правядуць грамадскія слуханні і падрыхтуюць справаздачу аб АУНА (ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе). Рашэнне аб будаўніцтве прымуць у траўні 2023 года — пасля праходжання дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

У справаздачы аб АУНА раскажуць аб існуючым стане навакольнага асяроддзя, папярэдняй ацэнцы магчымага ўздзеяння размяшчэння, меркаваных мерах па прадухіленні, мінімізацыі або кампенсацыі шкоднага ўздзеяння, верагодных надзвычайных аварыйныя сітуацыі і іх ліквідацыі.

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025