Рэстаран Larionoff адкрыўся на Савецкай у чэрвені 2022. Праз паўгода працы ўстанова змяніла фармат — зараз гэта «Кавярня і Пастэрыя».
Фармат змянілі з 9 снежня. Прычына пераменаў у тым, што людзям трэба нешта больш простае і зразумелае, распавялі ва ўстанове, піша S13.
Меню сур’ёзна абнавілася. Цяпер у ім 22 віды традыцыйных паст (16,6−39,7 руб., порцыі 340−500 г.) і 10 відаў паст аль форна (запечаныя), хатнія дэсерты. З’явіліся піцы. А ў фармаце бізнес-ланча прапануюць салаты ад 1,9 да 3,9 руб., два супы на выбар за 2,8−2,9 руб., на гарачае — свініна, птушка або паста з вяндлінай за 5,2−6,5 руб., звыклыя гарніры каштуюць 1,7−2,4 руб.
Зараз дадалі і зніжкі: з панядзелка па чацвер на ўсё, акрамя кандытарскіх вырабаў і бізнес-ланчу, дзейнічае зніжка 40%.
Раней упор быў на незвычайныя салаты, карбанару, капрэзэ, стэйкі. На гарачае па папярэдняй замове гатавалі рыбу дарада, запечаную ў саляным панцыры з гарнірам з лука парэя. Страву ў полымі падаваў шэф-кухар і разразаў на месцы.
У новым фармаце «Кавярня і Пастэрыя» працуе ў тэставым рэжыме, з 11:00 да 23:00 (раней было да 02:00 у пятніцу і суботу).
Установу на месцы бістро «Семафор» адкрыў Віктар Ларыёнаў. У Гродне ён валодае сеткай кавярань «Ш&Б».
З 1961 па 2000 год на Савецкай, 23 працавала папулярная закусачная «Пяльменная». Там падавалі пельмені пяці відаў, пры гэтым ежа абыходзілася нядорага. У 2010 годзе на месцы «Пяльменнай» адкрылі бістро «Семафор». У траўні 2021 года права арэнды памяшкання прадалі за 52 000 рублей.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…