Майстэрню назвалі Solis — на латыні гэта значыць «сонца». У Instagram праекта ўжо з’явіліся першыя вырабы — 20-сантыметровы падсвечнік у выглядзе сонца і падсвечнікі-грыбы.
Дзіма Салама займаецца кавальствам каля 20 гадоў, любіць гатаваць і песціць сям’ю кулінарнымі вынаходствамі. «У яго руках любы кавалак металу здольны перамяніцца ва ўнікальны выраб», — напісана ў Instagram.
Наташа Салама займаецца фатаграфіяй больш за 12 гадоў. Яна майстарка мастацкай фатаграфіі, а апошнія пару гадоў - яшчэ і майстарка цвікастаяння. Наташа любіць лес, музыку і кнігі. Яна адказвае за візуальную частку праекта і называе сябе музай і ідэйнай натхняльніцай Дзімы. Пара разам ужо 16 гадоў. У іх ёсць 14-гадовы сын Сава і сабака па мянушцы Рыжку.
У рамках праекта пара абяцае распавядаць цікавыя факты аб прафесіі каваля і паказваць працэс вырабу.
Кавальская справа ў Гродне даволі папулярная. Кузняў у горадзе больш за дзесятак, таксама ёсць майстры, якія працуюць у чужых майстэрнях або фірмах па найму.
Чытайце таксама: