Савет Міністраў пастанавіў не дапускаць да атэстацыі для працы экскурсаводам або гідам-перакладчыкам беларусаў, асуджаных па «пратэстных» або «палітычных» артыкулах. Адпаведная пастанова ўступіць у сілу з 1 студзеня 2023 года.
У спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса, з судзімасцю па якіх нельга будзе прайсці атэстацыю, уваходзяць:
У спісе адміністрацыйных правапарушэнняў, якія закрываюць магчымасць працаваць экскурсаводам або гідам-перакладчыкам, наступныя артыкулы:
Таксама судзімым па гэтых артыкулах людзям анулююць атрыманыя раней пасведчанні аб атэстацыі. Ануляваць пасведчанне могуць і ў выпадку выяўленай неадпаведнасці экскурсавода, гіда-перакладчыка «прафесійным і этычным патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам».
Прыклады асуджаных за «палітыку» экскурсаводаў ужо ёсць. Так, па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) асудзілі мінскага экскурсавода і краязнаўца Ігара Хмару. Ён атрымаў 2,5 гады «хатняй хіміі».
Таксама ў Мінску тройчы затрымлівалі і каралі «суткамі» экскурсавода Аксану Манкевіч. Яе абвінавачвалі ў непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і незаконным пікетаванні (тады яе затрымалі разам з экскурсійнай групай). У жніўні 2022 аб затрыманай Святлане Грышкевіч сілавікі казалі, што яна «праводзіла экскурсію і прыводзіла гістарычныя паралелі згодна выключна сваім бчбшных перакананнях».
У Гродне выпадкі затрымання экскурсаводаў і судоў па адміністрацыйных «палітычных» артыкулах таксама былі.
Неабходнасць атэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў з 1 студзеня 2023 года замацавалі у пастанове № 582 «Аб экскурсійным абслугоўванні» ў верасні 2022 года. Для атэстацыі трэба здаць два экзамены: адказаць на пытанні на кампутары і здаць вусны экзамен. Пасля гэтага экскурсаводу выдадуць пасведчанне, пералік тэмаў экскурсій і бэйдж. Тэрмін дзеяння дакументаў - пяць гадоў.
Каб прайсці атэстацыю, трэба пастаянна пражываць у Беларусі, мець поўную вышэйшую, сярэднюю спецыяльную адукацыю або няпоўную вышэйшую (але не менш за тры курсы).
Для правядзення атэстацыі, прыпынення тэрміну дзеяння пасведчання або яго анулявання будуць ствараць атэстацыйную камісію.
Пастановай зацверджаны новыя выплаты. Першы ўнёсак у фонд адказнасці тураператараў павінны скласці не менш за 1000 базавых велічынь (3200 рублёў). Гэтыя грошы пойдуць на выплаты кампенсацый турыстам, калі тураператар не выканае свае абавязацельствы. Пытанне аб стварэнні такога кампенсацыйнага фонду ўзнікла пасля 2020 года, калі многія тураператары не змаглі адправіць людзей у адпачынак праз пандэмію.
Таксама ў пастанове вызначылі парадак стварэння, фінансавання і працы турыстычных інфармацыйных цэнтраў і стварэння турыстычных зонаў.
Чытайце таксама: В Старый замок нет билетов, в гостиницах нет мест, экскурсоводов не хватает: Гродно заполонили туристы
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…