Так будуць выглядаць новыя дамы ў мікрараёне Вішнявец-4. Крыніца: Urban Hrodna
Цэнтр мікрараёна «Вішнявец-4» забудуюць жылымі дамамі у 8−10 паверхаў. Яны будуць зменнай паверхавасці з паркоўкамі па перыметры. Праект забудовы выставяць на грамадскае абмеркаванне.
Участак размешчаны паміж забудовамі на вуліцы Кабяка з поўначы, вуліцы Хімікаў на захадзе, дзіцячым садком № 100 з усходу і вуліцы Паўднёвай на поўдні.
Дамы будуць зменнай паверхавасці, з канструкцый буйнапанэльнага домабудавання серыі 90 М. Адметнасць такіх праектаў у тым, што балконы і лоджыі размешчаны пад невялікім вуглом да плоскасці фасада, адзначыў канал Urban Hrodna.
Плошча ўчастка пад праектаванне — 2,8 га. У новых дамах будзе 336 кватэр агульнай плошчай 23 650 кв.м.
Там хочуць пасяліць 890 чалавек.
У дварах і на прылеглых тэрыторыях уладкуюць праезды і тратуары, дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўкі для адпачынку дарослых, месцы для чысткі хатніх рэчаў, пляцоўкі для збору смецця, пляцоўкі для захоўвання ровараў.
Па перыметры забудовы арганізуюць паркоўкі на 336 машынамесцаў. Прадугледзяць безбар’ернае асяроддзе.
Паводле праекта забудовы Вішняўца 4 (110.04−00-ГП, ст. А) агульная плошча кватэр мусіла скласці 161 086 кв.м, а пасяліцца там павінны былі 9 415 чел. (17,11 кв.м на 1 жыхара). Але ўлады вырашылі, што варта будаваць больш прасторнае жыллё: дзейсны Генплан Гродна прадугледжвае 26,6 кв.м на жыхара. Таму на Вішняўцы прыйдзецца пасяліць менш людзей, чым збіраліся спачатку. З улікам прыросту агульнай плошчы кватэр на 26 650 кв.м, у м-не Вішнявец-4 будзе 7058 жыхароў, палічылі ва Упраўленні камунальнага будаўніцтва Гродна. Такія звесткі ёсць у апісанні забудовы. Праўда, тут можа быць памылка: у праекце новай забудовы агульная плошча кватэр — 23 650, а не 26 650, заўважыў Urban Hrodna .
Мікрараён «Вішнявец-4» пачалі забудоўваць у 2000-ых гадах. На месцы, дзе плануюць будаваць дамы, раней былі вадаёмы, піша «Вечерний Гродно» са спасылкай на ўспаміны жыхароў вёскі Вішнявец. На берагах пасвілі жывёлу, на возеры рыбачылі гродзенцы і жыхары вёскі.
Заўвагі і прапановы (з пазнакай «грамадскае абмеркаванне»)
Паглядзець праект можна з 17 па 31 снежня 2022 (
Прэзентацыя праекта пройдзе 22 снежня 2022 у 15.00 ва Упраўленні будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (1 паверх, кабінет 1).
Чытайце таксама:
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…